Адкрытая лекцыя Міхала Анемпадыстава «Межы памежжа»

28.09.2014
Лятучы ўніверсітэт

30 верасня 2014 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на наступную адкрытую лекцыю з цыкла «Галоўнае пытанне».

У межах гэтага цыкла сябры калегіума Лятучага ўніверсітэта напярэдадні навучальнага сезона прадстаўляюць свае роздумы і адказы на пытанні, на якія яны зважаюць як на найбольш важныя сёння.

Пятую па ліку лекцыю з назвай «Межы памежжа» прапануе дызайнера, паэта, дзяча культуры Міхал Анемпадыстаў. Адкрытая лекцыя адбудзецца ў Мінску 30 верасня, у аўторак. Пачатак у 18.30.

Каб патрапіць на лекцыі, трэба зарэгістравацца праз электронную форму ці напісаць на адрас электроннай пошты: [email protected], пазначыўшы назву лекцыі. Тым, хто зарэгістраваўся, будзе дасланая больш дакладная інфармацыя пра месца правядзення лекцыі.

У межах бягучага навучальнага сезона Міхал Анемпадыстаў будзе весці ў Лятучым універсітэце школу «DIII: «Дызайн як сродак камунікацыі» .

З парадкам правядзення адкрытых лекцый можна азнаёміцца па спасылцы.

Раней ужо адбыліся адкрытыя лекцыі Уладзіміра Мацкевіча, Ірыны Дубянецкай, Дзмітрыя Майбарады і Алеся Смалянчука.


Другие публикации