В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Коўна стала пунктам прыцягнення беларускай думкі
3-га кастрычніка пачаў працу IV Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.
Адкрыла кангрэс ад імя аргкамітэта доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая. У каментары для Радыё «Свабода» яна сказала:
«Кангрэс за гэтыя гады стаўся асноўнай акадэмічнай падзеяй у беларускай інтэлектуальна-культурніцкай супольнасці. Калі пачыўнася ён з гістарычна-сацыялагічна-паліталагічных дысцыплін, то паступова да яго далучылася практычна ўся беларуская гуманітарыстыка. І не толькі традыцыйныя дысцыпліны, якія вывучаюцца ва ўніверсытэтах, але і ўсё самае сучаснае, што знаходзіцца на вастрыні цяперашняга мыслення».
Ірына Дубянецкая адзначае, што колькасць удзельнікаў Кангрэса з кожным годам павялічваецца, далучаюцца ўдзельнікі з іншых краін. Паводле слоў Дубянецкай, Кангрэс набывае міжнародны аўтарытэт:
«Цягам апошніх гадоў можна ўжо ў розных куточках свету, дзе сустракаюцца беларусы ці беларусісты, пачуць: «Сустрэнемся ў Коўне на Кангрэсе!». Коўна ўжо стала пунктам прыцягнення беларускай думкі».
Даследчыца кажа, што на Кангрэсе адбываецца «выбудоўванне сучаснай структуры беларускага мыслення»:
«Адна з галоўных праблем у Беларусі — гэта тое, што не выбудоўваецца супольнасць. Ёсць шмат розных кірункаў, у якіх працуюць асобныя геніі. І яны з’яўляюцца цэнтрамі свайго невялікага свету. Тут усе гэтыя цэнтры раптам аказваюцца множнымі. Мы можам пабачыць цэльную карціну. Мы можам пабачыць, куды мы прыйшлі, дзе мы знаходзімся ў гэтым інтэлектуальным свеце. Замест таго, каб проста прыйсці і распавесці вынікі сваіх даследаванняў, мы можам выбудоўваць краіну. І гэта абсалютна фантастычная і ўнікальная магчымасць, якую дае Кангрэс, і якая не параўнальная з тым, што ў нас дагэтуль было».
Першыя пленарныя даклады на Кангрэсе прачыталі беларускі філосаф Ігар Бабкоў і ўкраінскі культуролаг Мікола Рабчук.
IV Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі праходзіць 3-5 кастрычніка традыцыйна ў Коўне. У ім бяруць удзел адмыслоўцы з Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы, Чэхіі, Расіі, Нямеччыны, Швецыі, Вугоршчыны, Вялікабрытаніі, Італіі, Аўстрыі, Кітаю, ЗША, Ізраіля і Казахстана.
Сярод удзельнікаў Кангрэсу мноства вядомых беларускіх экспертаў у галінах эканомікі, медый, літаратуры, рэлігіязнаўстава, а таксама літаратараў і журналістаў. Гэта Сяргей Чалы, Аляксандр Чубрык, Аляксей Крывалап, Дзмітры Карэнка, Валер Карбалевіч, Яўген Прэйгерман, Андрэй Лаўрухін, Андрэй Ягораў, Таццяна Чуліцкая, Валянцін Голубеў, Уладзімір Фёдараў, Захар Шыбека, Алег Латышонак, Мікола Пачкаеў, Ганна Кісліцына, Ірына Дубянецкая, а. Аляксандр Надсан, Сяргей Шупа, Зміцер Саўка, Аксана Бязлепкіна, Алесь Аркуш, Зміцер Вішнёў, Віктар Жыбуль, Серж Мінскевіч, Наталля Васілевіч, Валянцін Акудовіч, Максім Жбанкоў, Андрэй Расінскі, Дзмітры Плакс, Міхал Анемпадыстаў і шэраг іншых.
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»