Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Цыкл лекцый «Авангард, мадэрнісцкая неакласіка, уяўленне»
Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр сучасных мастацтваў запрашаюць у кастрычніку на пяць лекцый з цыкла «Авангард, мадэрнісцкая неакласіка, уяўленне».
Пачатак ХХ стагоддзя — найцікавейшы перыяд для даследчыкаў пераломных эпох. Змены ў сацыяльным жыцці, супярэчнасці ў палітычнай, эканамічнай, культурнай сферах сталі падставай для перагляду каштоўнасных арыенціраў у еўрапейскім грамадстве. Дынамічнасць новага часу задала і новы пульс культурнага жыцця, пра што сведчыць развіццё філасофіі, мастацтва, навукі, рэлігіі. Кожная з гэтых сфер можа стаць прызмай для аналізу тых трансфармацый, якія адбываліся ў грамадстве ў гэты час.
Прыклад мастацтва авангарду дазваляе нам убачыць культурна-цывілізацыйныя змены ў іх найбольш вострым, глыбокім адлюстраванні. У сваіх памкненнях знайсці стыль новага часу мастакі зыходзілі з пераканання, што зменлівы сусвет не можа быць увасоблены ў статычнай прасторы. Прадметам мастацкага аналізу становяцца дасягненні тэхнікі, фізічныя і касмічныя феномены, пераўтварэнні ў грамадстве.
Лекцыя Ігара Духана«Генезіс авангарду і апакаліптыка мяжы ХХ і XXI стагоддзяў»7 кастрычніка, 19.00Лекцыя прысвечана ўздзеянню ідэй авангарднай апакаліптыкі (Казімір Малевіч і інш.) на тэорыю і мастацтва авангарду. Лекцыя таксама больш падрабязна прадставіць слухачам Крысціну Лодэр (Вялікабрытанія) як спецыяліста па авангарду — тым самым падрыхтуе да больш ўдумлівага і асэнсаванага ўспрымання яе лекцыі. |
Казімір Малевіч. «Жанчына з вёдрамі» (1912) |
Лекцыя Крысціны Лодэр«Казімір Малевіч і архітэктура супрэматызму»10 кастрычніка, 19.00Лекцыя прысвечана руху Казіміра Малевіча ад жывапісу да архітэктуры з дэталёвым абмеркаваннем асобных фактараў, якія абумовілі намер Малевіча развіваць супрэматычную архітэктуру, а менавіта — новая роля авіяцыі, утапічныя імпульсы рэвалюцыі, філасофія Мікалая Фёдарава, узаемадзеянне касмічных падарожжаў і сацыялізму ў навуковай фантастыцы Аляксандра Багданава, ідэі Канстанціна Цыялкоўскага і інш. |
Казімір Малевіч. «Чорны круг» (1915) |
Лекцыя Ігара Духана«Эль Лісіцкі — «канцэптуальны персанаж» авангарду»17 кастрычніка, 19.00Лекцыя будуецца на суаднясенні тэарэтычных маніфестаў Эль Лісіцкага («Проун», «Мастацтва і пангеаметрыя») з яго творчай практыкай 1920-х і 1930-х гадоў. Абмяркоўваюцца ПРОУНы (працы «проекта утверждения нового»), графіка, экспадызайн. |
Эль Лісіцкі. «Клінам чырвоным бі белых» (1921) |
Лекцыя Ігара Духана«Неакласіцызм ХХ стагоддзя — праграмаванне стылю»24 кастрычніка, 19.00Разглядаюцца ідэі неакласіцызму ў архітэктурна-мастацкай практыцы (Іван Жаўтоўскі, Рыкарда Бафіл, Міхаіл Філіпаў і інш.) як адлюстраванне стратэгій новага мадэрнізму. |
Віленскі вакзал г. Мінска |
Лекцыя Ігара Духана«Gesamtkunstwerk Сталін. Сталінскі неакласіцызм і оптыка Барыса Гройса»28 кастрычніка, 19.00Дыскусія аб суадносінах авангарду і неакласікі. На прыкладзе твораў Барыса Гройса («Gesamtkunstwerk Сталін» і інш.) прасочваецца станаўленне новага бачання сталінскага ампіру як адлюстравання авангарду. |
Мінскі галоўпаштамт (Фота 1962 года) |
Усе лекцыі будуць адбывацца па адрасе: Мінск, вул. Някрасава, 3, Цэнтр сучасных мастацтваў. Уваход вольны!
Нумар тэлефлефона для даведак: (+375 17) 2929336.
Пра лектараў:
Крысціна Лодэр (Christina Lodder) — брытанскі мастацтвазнаўца, гісторык мастацтва, даследчыца рускага авангарду і канструктывізму. Віцэ-прэзідэнт Таварыства Малевіча. Ганаровы прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта і Дзяржаўнага ўніверсітэта Кента. Аўтар шматлікіх артыкулаў па тэматыцы рускага авангарду і канструктывізму ў Расіі і Заходняй Еўропе.
Ігар Духан — кандыдат архітэктуры, доктар філасофскіх навук, загадчык кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, член Еўрапейскага таварыства культуры, Міжнароднага і Беларускага саюзаў дызайнераў. У якасці запрошанага прафесара чытаў лекцыі ў Баўхаўзе, Брытанскай бібліятэцы, Каралеўскім універсітэце Белфаста, універсітэтах Паўночнай Караліны, Палерма і інш.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»