Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Дамова аб стварэнні Еўразійскага саюза 7 кастрычніка ў Мінску разглядацца не будзе
Пленарнае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў, якое папярэдне планавалася на 7 кастрычніка, у аўторак не адбудзецца.
Пра гэта «Свабодзе» паведамілі ў прэсавай службе ніжняй палаты Нацыянальнага сходу Беларусі:
«Звярніце ўвагу, у прыкладным графіку працы Палаты прадстаўнікоў пасяджэнне 7 кастрычніка запісанае з пэўнай умовай (пры неабходнасці). Пакуль такой неабходнасці няма».
Палата прадстаўнікоў дагэтуль не ратыфікавала Пагадненне аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэты дакумент ужо прайшоў усе стадыі ў Расіі (абедзве палаты плюс падпісанне прэзідэнтам), яго таксама ратыфікавала ніжняя палата парламента Казахстана. А Беларусь яшчэ не пачынала гэты працэс.
У Мінску з ратыфікацыяй не спяшаюцца. Старшыня міжнароднай камісіі Палаты Мікалай Самасейка кажа, што дамова — гэта аб’ёмісты дакумент з чатырох асноўных частак. Адна з іх тычыцца непасрэдна стварэння ЕАЭС, другая — Мытнага саюза, трэцяя — Адзінай эканамічнай прасторы, у чацьвёртай гаворыцца пра пераходнае становішча. Старшыня камісіі падкрэслівае: пры фармаванні прававой базы Еўразійскага эканамічнага саюза беларускія дэпутаты будуць найперш зыходзіць з інтарэсаў сваёй краіны. На гэта іх нацэліў кіраўнік дзяржавы.
29 верасня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сябрамі Рады Палаты прадстаўнікоў заявіў:
«Калі вы будзеце бачыць, што дзесці зроблена памылка пры падрыхтоўцы гэтага дакумента, а ён вельмі важны, вы, калі ласка, інфармуйце — і мяне ў тым ліку, і не спыняйцеся ні перад чым, абараняючы інтарэсы беларускага народа».
У траўні Лукашэнка падпісаў дакументы аб Еўразійскай эканамічнай супольнасці, бо тады Расія зрабіла для Беларусі паслабленні з нафтавым мытам. Але цяпер сітуацыя мяняецца — адзначае дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:
«Тут жа ўзнікла пытанне з-за змены падатковай сітуацыі на нафтапрадукты Расіяй. Гэта прыводзіць да падаражэння нафты, якую атрымлівае Беларусь. А менавіта таннейшая нафта была адной з асноўных прэферэнцый, якія хацела атрымаць наша краіна пры ўваходзе ў Еўразійскі эканамічны саюз. І сітуацыя з ратыфікацыяй дамовы ў Беларусі выкарыстоўваецца дзеля таго, каб яшчэ раз патаргавацца за больш выгадныя для сябе ўмовы. Зацягванне ратыфікацыі — адзін з інструментаў, каб вытаргаваць больш спрыяльныя ўмовы атрымання расійскай нафты».
Беларусь спадзяецца нівеляваць наступствы для Беларусі так званага «вялікага падатковага манёўра», ініцыяванага Міністэрствам фінансаў Расіі. Сутнасць навацыі ў тым, каб, знізіўшы экспартнае мыта на нафту да ўзроўню іншых дзяржаў Мытнага саюза, зрабіць нявыгадным продаж нафты без сплаты падаткаў. Гэта аўтаматычна ўдарыць па беларускай нафтаперапрацоўцы: памер экспартнага мыта на вуглевадароды знізіцца ў разы і, адпаведна, фінансавая выгада, на якую разлічвае беларускі бюджэт ад мыта, зменшыцца.
2 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, абурыўся, што страты Беларусі ад падатковага манёўра Масквы могуць перавысіць 1 мільярд даляраў:
«Летась мы дамовіліся, што́ Беларусь атрымае ў выніку саступак у эканамічным саюзе. Але цяпер у Расіі ажыццяўляецца нейкі падатковы манёўр, у выніку якога мы можам страціць усё, пра што дамаўляліся ў мінулым годзе з Расіяй. Гэта тычыцца пералічэння ў бюджэт Расіі мыта ад спагнання на мяжы па нафтапрадуктах. Гэта ненармальна: не паспелі ўвесці ў дзеянне дамоўленасці, як іх адмяняем фактычна другой рукой, і ў выніку Беларусь можа страціць вялізную суму сродкаў. Наколькі ведаю, ідуць перамовы, каб гэтую тэму ўрэгуляваць, і яна павінна быць урэгуляваная».
Расійскі Мінфін прапанаваў падатковыя карэляцыі: зніжэнне мыта на экспарт нафты да ўзроўню Казахстана (80 даляраў за 1 тону з цяперашніх 385 даляраў) і адначасна істотнае падвышэнне падатку на здабычу карысных выкапняў. Рост стаўкі на нафту ў 2015 годзе прадугледжваецца ад цяперашніх 530 да 775 расійскіх рублёў за 1 тону, у 2016-м — 856 рублёў, у 2017-м — 918 рублёў. Па словах Мясніковіча, ён асабіста звяртаўся з пісьмовымі прапановамі аб урэгуляванні сітуацыі на імя свайго расійскага калегі Дзмітрыя Мядзведзева, аднак ніякага адказу пакуль не атрымана.
Паводле Мясніковіча, з-за зніжэння мыта вырасце ўнутраны кошт нафты, што ўдарыць па маржы нафтаперапрацоўкі ў Расіі і ў Беларусі. Цяпер Беларусь набывае нафту ў Расіі бяз мыта па ўнутраным кошце, а ў якасьці кампенсацыі аддае мыта ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай нафты. З пераходам на новую формулу бюджэтныя страты ўжо ў 2015-м могуць скласці 250 мільёнаў даляраў, а ў наступныя гады — ад 300 да 400 мільёнаў штогод.
Тым часам «Свабодзе» стала вядома, што беларускія дэпутаты ўсё ж разгледзяць ратыфікацыю Дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. І гэта можа адбыцца 9 кастрычніка. Дарэчы, на гэты ж дзень запланаваная ратыфікацыя дакумента верхняй палатай парламента Казахстана.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»