Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Ільхам Аліеў наведае Беларусь у 2016 годзе
Пра гэта 6 кастрычніка заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пасля сустрэчы са сваім азербайджанскім калегам Эльмарам Мамед’яравым. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі назваў адносіны паміж Беларуссю і Азербайджанам прыкладам дынамічных узаемавыгадных дачыненняў.
У сваю чаргу, міністр замежных спраў Азербайджана сказаў, што таваразварот у 300 мільёнаў даляраў паміж дзвюма краінамі невялікі і яго трэба павялічваць. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Азербайджана сказаў, што цяпер ягоная краіна мае намер ажыццявіць вялікі праект па перакіданні газу з азербайджанскай часткі Каспія ў Італію. Гэты праект ацэньваецца прыкладна ў пяцьдзясят мільярдаў даляраў. І таму азербайджанцы лічаць, што беларускія будаўнікі маглі б актыўна паўдзельнічаць у гэтым праекце.
Абодва кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падкрэслілі, што ў знешняй палітыцы афіцыйныя Баку і Мінск не маюць разыходжанняў.
Палітычны аглядальнік Андрэй Фёдараў звяртае ўвагу: афіцыйны візіт азербайджанскага міністра Эльмара Мамед’ярава адбываецца літаральна за пару дзён да правядзення ў Мінску сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, які цяпер ствараецца. Яны зноў абмяркуюць праблему далучэння да гэтай інтэграцыйнай структуры новых сябраў — найперш, Арменіі:
«Безумоўна, вялікай радасці ад таго, што Арменія далучаецца да Мытнага саюза, у Баку не маюць. І гэта звязана з праблемай Нагорнага Карабаха. Як вядома, Азербайджан не прызнае прыналежнасць Карабаха да Арменіі. Бо калі Арменія ўвойдзе ў інтэграцыйную супольнасць, то туды фактычна ўвойдзе і Карабах, паміж імі мяжы няма.
Аліеў неаднаразова выказваў сваю занепакоенасць на гэты конт. І даволі рэзка выказваўся супраць далучэння. Дарэчы, ён прыцягнуў на свой бок Назарбаева, які агучваў гэтую версію. І я не выключаю, што візіт міністра замежных спраў Азербайджана ў Мінск якраз з гэтым і звязаны. Мабыць, Азербайджан паспрабуе дзейнічаць праз Мінск, каб гэтага не дапусціць. Магчыма, і праз Астану таксама».
Дарэчы, пры галасаванні ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па рэзалюцыі, якая асуджала захоп Крыма Расіяй, Азербайджан падтрымаў гэты дакумент. А вось Арменія выступіла супраць прыняцця рэзалюцыі.
«Тут усё зразумела», — кажа Андрэй Фёдараў:
«Яны знаходзяцца на дыяметральна супрацьлеглых пазіцыях. Арменія, з фармальнага пункту гледжання, у сітуацыі з Карабахам выступае захопнікам чужой тэрыторыі. Таму Ерэван і падтрымлівае Маскву».
Дырэктар мінскага Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў адзначае, што і Азербайджан, і Беларусь удзельнічаюць у праграме ЕС «Усходняе партнёрства»:
«Іх падабенства ў гэтай праграме заключаецца ў тым, што гэтыя краіны маюць самыя нізкія паказнікі развіцця дэмакратыі і гарантый правоў чалавека. У прынцыпе, рэжымы што Аліева, што Лукашэнкі — вельмі падобныя. І тут нават складана сказаць, які з іх больш жорсткі.
А вось розніца паміж Беларуссю і Азербайджанам вызначаецца найперш іх дачыненнямі з Еўрасаюзам. Нягледзячы на тое, што рэжым Аліева вельмі падобны да лукашэнкаўскага, у еўрапейцаў з Баку ўсталяваліся больш цесныя дачыненні, чым з Мінскам. Азербайджан уключаны як у двухбаковае вымярэнне, якога няма ў Беларусі, так і ў шырэйшыя праграмы супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам.
Тут, вядома, шмат што вызначаецца тым, што Азербайджан — краіна з нафтай. І эканамічныя інтарэсы часткова перакрываюць палітычную прагматыку каштоўнасцей у падыходах Еўрасаюза. А вось адносна Беларусі ўжо шмат гадоў рэакцыя Бруселя — больш жорсткая, больш непрымірымая. Яна больш прывязаная да дэмакратычных каштоўнасцей. І тут справа не толькі ў нафце. Беларусь — бліжэйшы сусед Еўрапейскага Саюза. Мы звязаныя з Еўропай і агульнай мяжой, і вялікімі культурнымі і палітычнымі падзеямі гістарычнага мінулага».
У той жа дзень кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Азербайджана прыняў Аляксандр Лукашэнка, які заявіў:
«Калі характарызаваць нашы дачыненні двума словамі — дай Бог з кожным мець такія дачыненні».
Лукашэнка назваў свае асабістыя дачыненні з Аліевым «больш чым сяброўскімі»:
«Мы цалкам давяраем адзін аднаму. І вось гэтыя асабістыя дачыненні перанесеныя на міждзяржаўны узровень... Вы ніколі не кідалі нас у бядзе, у цяжкія часы вы нас заўжды падтрымлівалі і ў бядзе не кідалі. Мы гэта памятаем».
Азербайджан дапамагаў Лукашэнку не менш як двойчы: у сітуацыях з венесуэльскай нафтай і з тэрміновым валютным крэдытам.
Радыё «Свабода»
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»