Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Лекцыя Ігара Духана «Генезіс авангарду і апакаліптыка мяжы ХХ і XXI стагоддзяў»
Сёння, 7 кастрычніка, пройдзе першая лекцыя з цыкла «Авангард, мадэрнісцкая неакласіка, уяўленне», які супольна ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр сучасных мастацтваў.
Пачатак ХХ стагоддзя — найцікавейшы перыяд для даследчыкаў пераломных эпох. Змены ў сацыяльным жыцці, супярэчнасці ў палітычнай, эканамічнай, культурнай сферах сталі падставай для перагляду каштоўнасных арыенціраў у еўрапейскім грамадстве. Дынамічнасць новага часу задала і новы пульс культурнага жыцця, пра што сведчыць развіццё філасофіі, мастацтва, навукі, рэлігіі. Кожная з гэтых сфер можа стаць прызмай для аналізу тых трансфармацый, якія адбываліся ў грамадстве ў гэты час.
Прыклад мастацтва авангарду дазваляе нам убачыць культурна-цывілізацыйныя змены ў іх найбольш вострым, глыбокім адлюстраванні. У сваіх памкненнях знайсці стыль новага часу мастакі зыходзілі з пераканання, што зменлівы сусвет не можа быць увасоблены ў статычнай прасторы. Прадметам мастацкага аналізу становяцца дасягненні тэхнікі, фізічныя і касмічныя феномены, пераўтварэнні ў грамадстве.
Лекцыя Ігара Духана «Генезіс авангарду і апакаліптыка мяжы ХХ і XXI стагоддзяў» прысвечана ўздзеянню ідэй авангарднай апакаліптыкі (Казімір Малевіч і інш.) на тэорыю і мастацтва авангарду. Лекцыя таксама больш падрабязна прадставіць слухачам Крысціну Лодэр (Вялікабрытанія) як спецыяліста па авангарду — тым самым падрыхтуе да больш ўдумлівага і асэнсаванага ўспрымання яе публічнай лекцыі, якая адбудзецца ўжо у гэту пятніцу, 10 кастрычніка.
Лекцыя Ігара Духана «Генезіс авангарду і апакаліптыка мяжы ХХ і XXI стагоддзяў» пройдзе 7 кастрычніка ў Цэнтры сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!
Нумар тэлефлефона для даведак: (+375 17) 2929336.
Пра лектара:
Ігар Духан — кандыдат архітэктуры, доктар філасофскіх навук, загадчык кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, член Еўрапейскага таварыства культуры, Міжнароднага і Беларускага саюзаў дызайнераў. У якасці запрошанага прафесара чытаў лекцыі ў Баўхаўзе, Брытанскай бібліятэцы, Каралеўскім універсітэце Белфаста, універсітэтах Паўночнай Караліны, Палерма і інш.
UPD.: Відэазапіс лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»