Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Публічная лекцыя Крысціны Лодэр «Казімір Малевіч і архітэктура супрэматызму»
10 кастрычніка 2014 года ў межах цыкла лекцый «Авангард, мадэрнісцкая неакласіка, уяўленне» ў Мінску пройдзе публічная лекцыя брытанскай мастацтвазнаўцы Крысціны Лодэр.
Лекцыю супольна ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр сучасных мастацтваў.
Пачатак ХХ стагоддзя — найцікавейшы перыяд для даследчыкаў пераломных эпох. Змены ў сацыяльным жыцці, супярэчнасці ў палітычнай, эканамічнай, культурнай сферах сталі падставай для перагляду каштоўнасных арыенціраў у еўрапейскім грамадстве. Дынамічнасць новага часу задала і новы пульс культурнага жыцця, пра што сведчыць развіццё філасофіі, мастацтва, навукі, рэлігіі. Кожная з гэтых сфер можа стаць прызмай для аналізу тых трансфармацый, якія адбываліся ў грамадстве ў гэты час.
Прыклад мастацтва авангарду дазваляе нам убачыць культурна-цывілізацыйныя змены ў іх найбольш вострым, глыбокім адлюстраванні. У сваіх памкненнях знайсці стыль новага часу мастакі зыходзілі з пераканання, што зменлівы сусвет не можа быць увасоблены ў статычнай прасторы. Прадметам мастацкага аналізу становяцца дасягненні тэхнікі, фізічныя і касмічныя феномены, пераўтварэнні ў грамадстве.
Лекцыя брытанскай мастацтвазнаўцы, гісторыка мастацтва, даследчыцы рускага авангарду і канструктывізму Крысціны Лодэр «Казімір Малевіч і архітэктура супрэматызму» прысвечана руху Малевіча ад жывапісу да архітэктуры з дэталёвым абмеркаваннем асобных фактараў, якія абумовілі намер Малевіча развіваць супрэматычную архітэктуру, а менавіта — новая роля авіяцыі, утапічныя імпульсы рэвалюцыі, філасофія Мікалая Фёдарава, узаемадзеянне касмічных падарожжаў і сацыялізму ў навуковай фантастыцы Аляксандра Багданава, ідэі Канстанціна Цыялкоўскага і інш.
Чытайце інтэрв'ю з Крысцінай Лодэр, зробленнае напярэдадні лекцыі.
Публічная лекцыя Крысціны Лодэр «Казімір Малевіч і архітэктура супрэматызму» пройдзе 10 кастрычніка 2014 года ў Цэнтры сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!
На сайце Лятучага ўніверсітэта можна будзе пабачыць анлайн-трансляцыю лекцыі.
Нумар тэлефлефона для даведак: (+375 17) 2929336.
Пра лектара:
Крысціна Лодэр (Christina Lodder) - брытанскі мастацтвазнаўца, гісторык мастацтва, даследчыца рускага авангарду і канструктывізму. Віцэ-прэзідэнт Таварыства Малевіча. Ганаровы прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта і Дзяржаўнага ўніверсітэта Кента. Аўтар шматлікіх артыкулаў па тэматыцы рускага авангарду і канструктывізму ў Расіі і Заходняй Еўропе.
UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»