Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Улад Вялічка: Адказнасць за лёс Украіны больш не ў карпаратыўнай ці індывідуальнай уласнасці
Украінскае грамадства не хоча больш быць статыстам пры палітыках — адказнасць за краіну размеркаваная паміж тымі, хто лічыць сябе грамадзянамі.
Цэнтрвыбаркам Украіны завяршае падлік галасоў выбаршчыкаў — у Раду праходзяць шэсць партый. «Народны фронт» застаецца першым — 22,16% галасоў, «Блок Пятра Парашэнкі» — 21,82%, «Самопоміч» — 10,99%, «Апазіцыйны блок» — 9,40%, «Радыкальная партыя» — 7,44%, «Батькiвщина» — 5,68%.
Сярод тых, хто неўзабаве атрымае мандаты дэпутатаў Вярхоўнай Рады, сёлета вельмі шмат менавіта непалітыкаў — гэта і ўдзельнікі Майдана, журналісты, удзельнікі АТА, сябры недзяржаўных арганізацый, здабыўшыя вядомасць за гэты год.
«Відавочна і яскрава бачна, што роля і статус прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці зараз на парадак вышэйшая, у параўнанні з сітуацыяй яшчэ на пачатак 2014 году, — кажа ў інтэрв’ю Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыюму «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка. — І гэта бачна, перадусім, па складзе тых блокаў, якія ішлі на выбары ў Вярхоўную Раду. Іх зараз, фактычна, немагчыма вызначыць як менавіта палітычныя. Яны вельмі моцна завязаныя на персаналіі, шмат хто з гэтых асоб стаў вядомы, папулярны ці аўтарытэтны менавіта праз сваю актыўную грамадзянскую дзейнасць падчас падзей апошняга года ва Украіне. Дарэчы, бачым людзей не толькі з Кіева — з самых розных гарадоў Украіны, прыкладаў — процьма. Попыт на грамадзян ва Украіне зараз вельмі высокі, з’явіўся ён падчас падзеяў Майдана і рос падчас абвастрэння расійска-ўкраінскіх стасункаў, якое пераўтварылася ў паўнавартасны ваенны канфлікт. Таму для мяне відавочна, што гэтыя выбары ў Раду — выбары сярод грамадства, а не сярод палітыкаў».
Але, як заўважае сп. Вялічка, застаецца, зразумела, пытаннем, «наколькі грамадзянскія лідэры змогуць пераўтварыцца ў палітыкаў, наколькі яны змогуць сапраўды граць ролю палітычных суб’ектаў у такой складанай сітуацыі і ў такой складанай структуры як Вярхоўная Рада»:
«Усё ж такі гэта людзі без асаблівага досведу кулуарнай палітычнай барацьбы. Але, разам з тым, гэтыя людзі вераць у свае мэты, маюць пэўныя каштоўнасці і ідуць у Раду, таму што ведаюць, дзеля чаго змагаюцца і за што стаяць. Таму Раду чакае зараз вельмі цікавы перыяд, у якім сустрэнуцца розныя падыходы да сістэмы каштоўнасцей — бюракратычна-кабінетны і грамадскі. Але зараз, лічу, грамадзянскасць дамінуе ва Украіне ва ўсіх сферах жыцця, у тым ліку на мінулых выбарах у Раду».
Улад Вялічка ўпэўнены, што грамадства Украіны, актыўная яго частка, зрабіла неабходныя высновы за десяць год, што прайшлі ад Памаранчавай рэвалюцыі:
«Я думаю, што ўкраінцы ўжо правялі гэтую паралель і дастаткова адназначна сабе сказалі: «У 2004 годзе мы дамагліся перамогі, але аддалі яе палітыкам, сказаўшы: рабіце добра», а зараз іллюзіяў няма. Сёння, праз дзесяць гадоў, грамадства не гатовае аддаць сваю перамогу ў рукі палітыкаў, яно будзе іх кантраляваць, увесь час пытацца ў іх, ці робяць яны тое, што абяцалі, ці робяць тое, дзеля чаго іх абіралі. Змянілася менавіта грамадства, і роля палітыкаў у сённяшняй Украіне проста прынцыпова іншая. Яны падсправаздачныя грамадству. Мяркую, што галоўнае, што здарылася з украінскім грамадствам — гэта рэвалюцыя свядомасці. І негатоўнасць больш аддаваць адказнасць за краіну ў іншыя рукі, якія б яны ні былі моцныя, чыстыя і г.д. Гэтая адказнасць за краіну больш не можа быць у карпаратыўнай ці індывідуальнай уласнасці, яна размеркавана паміж тымі, хто лічыць сябе грамадзянамі».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»