Справа Танкачовай: «Лібералізацыя» вас не тычыцца

06.11.2014
Віталь Цыганкоў, Радыё «Свабода»

Фота TUT.BY

Чаму ўлады пайшлі на высылку праваабаронцы Алена Танкачовай з Беларусі? Які мэсэдж тым самым яны дасылаюць незалежнаму грамадству?

На гэтыя пытанні адказвае «Свабодзе» кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Уладзімір Мацкевіч.

— Для тых, хто сочыць за палітычным жыццём у Беларусі, відавочна, што такія рашэнні, як высылка Алены Талкачовай, відавочна прымаюцца не на ўзроўні раённага аддзела міліцыі. Што ўлады хочуць паказаць незалежнаму грамадству гэтым сваім крокам?

— Я думаю, мэсэдж даволі просты. Яго можна сфармуляваць наступным чынам: усё, што сёння адбываецца ў паляпшэнні, лібералізацыі адносін з Захадам, вас, грамадзянскую супольнасць і палітычную апазіцыю — не тычыцца. Гэта не для вас і гэта будзе адбывацца без вас, вы тут не прычым.

Для гэтага выбрана вельмі прыдатная фігура. Алена Танкачова — грамадзянка Расіі, а не Польшчы, Нямеччыны ці любой іншай еўрапейскай краіны. Таму Еўропа фармальна да гэтай сітуацыі не павінна мець ніякага дачынення.

— Але чаму беларускія ўлады лічаць, што Расія ніяк не адрэагуе? І такія прыклады былі? Але чаму на гэты раз Мінск лічыць, што Масква не адрэагуе?

— Бо вядома пазіцыя Алена Танкачовай па расійскіх пытаннях. Праваабаронцаў там увогуле не шануюць, а тым больш Алена выказвалася і пра агрэсію Расіі ва Украіне. Думаю, гэтыя выказванні і не робяць Алену прывабнай для Расіі. Як сказаў сёння хтосьці з расійскай амбасады, маўляў, з Беларусі высылаюць сотні расійскіх грамадзян, чым Танкачова адрозніваецца.

Яны ж не могуць сказаць: не, не высылайце да нас гэтую праваабаронцу, нам такія не патрэбныя. Яны магчыма, у душы і хацелі б такое нешта сказаць, але публічна маўчаць і нічога не скажуць.


Другие публикации