Крызіс гуманітарных навук (Аўдыё)

13.11.2014
Радыё «Рацыя»

Гуманітарныя навукі ў Беларусі, за невялікім выняткам, надалей знаходзіцца ў стане крызісу.

«Гуманітарныя навукі ў Беларусі, за невялікім выняткам, надалей знаходзіцца ў стане крызісу», — адзначыў у эфіры Радыё «Рацыя» філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Хоць афіцыйна сітуацыя выглядае іначай, а дзяржаўныя ўстановы пастаянна арганізуюць для навукоўцаў канферэнцыі ды кангрэсы:

«Але ж калі яны адбываюцца, то заўсёды пад кантролем афіцыйных устаноў. І вельмі цяжка там браць удзел незалежным даследчыкам — тым «фабрыкам думкі», якія існуюць і робяць досыць цікавыя даследаванні. Ці асабіста незалежныя даследчыкі таксама амаль не могуць патрапіць вось на такія афіцыйныя мерапрыемствы»

Паводле Уладзіміра Мацкевіча, сярод шэрагу гуманітарных навук больш-менш крытычную масу даследчыкаў і навукоўцаў маюць філолагі і гісторыкі, а таксама эканамісты. Што тычыцца сацыялогіі, культуралогіі, псіхалогіі і г.д., то імі займаецца дастаткова вузкае кола людзей, частка з іх — за межамі Беларусі.

Слухайце гутарку цалкам:


Другие публикации