Абвяшчаны набор на новую адукацыйную праграму «Еўрапейскі Саюз: палітыка, эканоміка, культура»

25.11.2014
«Беларускі калегіюм»

«Беларускі калегіюм» у партнёрстве з Інстытутам «Палітычная сфера» (Беларусь), грамадскімі аб’яднаннямі «Ліберальны клуб» і «Еўрапейскі клуб» (Беларусь), Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытутам ВКЛ (Літва) абвяшчае набор на новую адукацыйную праграму «Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура».

Праграма прадугледжвае выкладанне асноў сучаснай еўрапейскай палітыкі, эканомікі і культуры. Заняткі праводзяць вядучыя беларускія спецыялісты ў гэтай галіне. Апроч лекцый і семінараў, праграма ўключае майстар-класы, практычныя заняткі і летнюю школу.

Заняткі будуць праходзіць з 14 студзеня па 31 траўня 2015 года (штосераду з 18.30 да 21.30).

Летняя школа праграмы пройдзе ў чэрвені 2015 года.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў атрыманні новых ведаў пра Еўрапейскі Саюз. Прыярытэт надаецца студэнтам старэйшых курсаў і асобам з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце да 30 гадоў.

Праграма «Еўрапейскі Саюз: палітыка, эканоміка, культура» арыентаваная на засваенне сучасных ведаў і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублюе існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных навучальных устаноў.

Сертыфікат «Беларускага калегіюма» не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў «Беларускім калегіюме» — бясплатнае.

Набор навучэнцаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове і базуецца на выніках сумоўя.

Каб атрымаць запрашэнне на сумоўе, неабходна:

  1. Запоўніць анкету;
  2. Напісаць матывацыйны ліст і прымацаваць да анкеты.

У матывацыйным лісце вы мусіце апісаць уласны досвед вывучэння еўрапейскай праблематыкі, матывацыю паступлення на праграму, планы далейшай прафесійнай кар’еры, а таксама ролю навучання ў «Беларускім калегіюме» ў вашым далейшым жыцці. Памер матывацыйнага ліста: каля 0,5-1 старонкі.

Тэрмін падачы заявак: да 8 снежня 2014 года.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на адрас электроннай пошты: [email protected].

Асноўныя навучальныя курсы:

  • Уводзіны ў сучасную еўрапейскую палітыку (Андрэй Казакевіч, доктар палітычных навук, Інстытут «Палітычная сфера»);
  • Уводзіны ў еўрапейскую інтэграцыю (Алесь Лагвінец, Вераніка Мазуркевіч, «Еўрапейскі клуб»);
  • Усходняя палітыка Еўрапейскага Саюза. Дачыненні ЕС і Беларусі (Яўген Прэйгерман, «Ліберальны клуб»);
  • Еўропа і яе «іншыя»: культурнае памежжа і сутыкненне цывілізацый (Ігар Бабкоў, кандыдат філасофскіх навук, Інстытут філасофіі НАН Беларусі);
  • NATO (АПАД) і еўрапейская палітыка бяспекі (Вячаслаў Пазняк, кандыдат філасофскіх навук, ЕГУ);
  • Палітыка памяці ў аб’яднанай Еўропе (Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, Інстытут «Палітычная сфера»);
  • Гісторыя і тэорыя дэмакратыі ў сучаснай Еўропе (Уладзімір Роўда, кандыдат філасофскіх навук);
  • Палітыка ЕС у дачыненні да краін Блізкага Усхода і Кітая (Аляксандр Філіпаў, кандыдат палітычных навук, Беларускі ўніверсітэт культуры і мастацтваў);
  • Уводзіны ў эканоміку Еўрапейскага Саюза (Антон Болтачка, «Ліберальны клуб»);
  • Публічная палітыка Еўрапейскага Саюза (Вадзім Смок, Інстытут «Палітычная сфера»);
  • Еўрапейская медыя-прастора (Аляксей Крывалап, кандыдат культуралогіі, Інстытут «Палітычная сфера»);
  • Еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя (на прыкладзе краін Балтыі) (Андрэй Валодзькін, кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі).

Другие публикации