Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Андрэй Ягораў: Туск не прынясе кардынальна новага ў палітыку Еўрасаюза да Беларусі
Былы польскі прэм’ер Дональд Туск 1 снежня стаў новым прэзідэнтам Еўрапейскай Рады — галоўнага органа Еўрасаюза.
Якія адметнасці можа мець старшынства польскага палітыка на гэтай пасадзе, як яно можа паўплываць на агульнаеўрапейскую палітыку? У чым асаблівасць стаўлення Дональда Туска да Расіі і Беларусі? На гэтыя пытанні «Свабодзе» адказвае дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.
— Наколькі сімвалічным ёсць выбар кіраўніком Еўрапейскай Рады паляка? Што гэта азначае для рэгіёна Усходняй Еўропы? Ці можна прадказаць, чым будзе адметнае старшынства Туска?
— Па-першае, прызначэнне Туска паказвае павялічэнне ролі Польшчы ў міжнародных адносінах Еўрасаюза і ўнутры Еўрасаюза. З іншага боку, калі не вельмі пажадана мець старшыню з нейкіх вялікіх краін Еўрасаюза, то Польшча тут кампраміснае рашэнне, і прызначэнне Туска захоўвае баланс сіл унутры Еўрасаюза.
Што гэта будзе значыць для нашага рэгіёна — пакуль сказаць складана. Бо палітыка ЕС — гэта даволі кансерватыўная рэч, якая складаецца з узгаднення інтарэсаў паміж усімі 28 краінамі, якія маюць дастаткова розныя інтарэсы да нашага рэгіёна. Таму вялікую ролю будзе граць тое, наколькі Туск здолее мадэраваць адносіны паміж рознымі краінамі і балансаваць іхнія інтарэсы ў гэтым рэгіёне.
— Дональд Туск з’яўляецца даволі прынцыповым «атлантыстам», то бок лічыць, што партнёрства з ЗША ідзе на карысць Аб’яднанай Еўропе. Другая акалічнасць — ён, у адрозненне ад некаторых заходнееўрапейскіх палітыкаў, добра разумее Расію.
— Так, я згодны з такой ацэнкай. Вядома, Туск як паляк значна лепш ведае сітуацыю ў Расіі і больш цвяроза ацэньвае пагрозу з яе боку. Гэта можа ўносіць карэктывы ў знешнепалітычны курс ЕС. Тое, што Туск — прыхільнік больш шчыльных стасункаў Еўропы з ЗША, — таксама мае свой сэнс. Бо гэта можа паўплываць на паскарэнне перамоў пра стварэнне адзінай зоны гандлю, якія цяпер ідуць паміж ЕС і ЗША. І гэта можа быць моцным прарывам на сусветны эканамічны рынак.
— Вядома, як паляк Дональд Туск таксама мае большыя веды і разуменне сітуацыі ў Беларусі. У 2012 годзе частку сваёй прамовы ён прамовіў на беларускай мове, сказаўшы: «Будзьце моцнымі. Трымайцеся. Жыве Беларусь!» Ці можна меркаваць, што ягоная асоба можа нейкім чынам паўплываць на актывізацыю беларускага пытання ў еўрапейскай палітыцы?
— Тут я значна больш скептычны. Бо, нягледзячы на рытарычную падтрымку Польшчай беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, у прынцыпе палітыка Варшавы асабліва не адрознівалася ад таго, што рабілася іншымі краінамі. Польская палітыка складалася з такой своеасаблівай тэндэнцыі да экспарту мадэлі «Салідарнасці», навучання ў гэтым ключы беларускіх арганізацый, што, я думаю, маральна састарэла. Таму я думаю, што Туск як паляк не прынясе нечага кардынальна новага ў палітыку Еўрасаюза да Беларусі.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»