Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Адкрытая лекцыя журналіста Андрэя Пачобута ў цыкле «Галоўнае пытанне»
10 снежня, у сераду, у Мінску пройдзе чарговая лекцыя «другога сезона» адкрытых лекцый «Галоўнае пытанне».
Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт і «Беларусский журнал» запрашаюць на адкрытую лекцыю вядомага беларускага журналіста Андрэя Пачобута пад назвай «Тэрыторыя супрацьстаяння. Краіны Усходняга партнёрства паміж «Рускім светам» і еўраінтэграцыяй».
Чым еўрапейская ініцыятыва «Усходняе партнёрства» так напалохала Маскву? Ці можна было пазбегнуць канфлікту двух інтэграцыйных праектаў — еўрапейскага ды еўразійскага, ці гэты канфлікт быў наканаваным? Якія каштоўнасці ды перспектывы прапануюць гэтыя два праекты краінам былога СССР? Як украінскія падзеі паўплывалі на інтэграцыйныя праекты і як рэагуюць на гэтыя падзеі краіны Усходняга партёрства? І якія магчымасці да манёўру ёсць у Беларусі? Пра гэтыя сутнасныя пытанні паразважае ў сваёй лекцыі Андрэй Пачобут.
Адкрытая лекцыя Андрэя Пачобута «Тэрыторыя супрацьстаяння. Краіны Усходняга партнёрства паміж «Рускім светам» і еўраінтэграцыяй» адбудзецца 10 снежня 2014 года на пляцоўцы крэатыщнай прасторы «ЦЭХ» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 58/6). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Мерапрыемства пройдзе ў межах цыкла адкрытых лекцый «Галоўнае пытанне», першая частка якога была праведзена ў верасні-кастрычніку гэтага года. Калі ў «першым сезоне» адкрытых лекцый пра «Галоўнае пытанне» разважалі сябры калегіума Лятучага ўніверсітэта — інтэлектуалы, навукоўцы, даследчыкі, то зараз да ўдзелу запрошаныя прадстаўнікі адной з самых дынамічных і праблемных сфер сучаснасці — сферы медыя, сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі.
UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Раней у цыкле «Галоўнае пытанне» адбылся адкрытыя лекцыі:
- Паўлюка Быкоўскага «Змены мадэлей медыяспажывання і выклікі традыцыйнай журналістыцы»;
- Виктора Малишевского «Невыносимая легкость нытия».
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»