Беларусізацыя «зверху»? (Відэа)

13.12.2014
Belsat.eu

Ніякія змены і зрухі ў краіне немагчымыя, калі гэтага не хочуць і не прагнуць людзі. Людзі — гэта асобныя супольнасці ды грамадзянская супольнасць агулам. Ад іхнага імя заўсёды гаворыць пэўная актыўная частка — лідэры.

Пра магчымыя зрухі і тое, што адбываецца ў краіне — гутарка з кіраўніком Міжнароднага кансорцыума «Еўрабеларусь» Уладам Вялічкам.

Наперадзе — перадвыбарны год. Ціск на апазіцыю не змяншаецца, болей за тое: распачынаюцца рэпрэсіі супраць праваабаронцаў і журналістаў. Адначасова з гэтым, рэжым ідзе на мяккую беларусізацыю ў краіне. «Улада ідзе на гэта не дзеля таго, каб задаволіць кагосьці, а выключна каб вырашыць свае праблемы. Праблемы бяспекі, — гаворыць Улад Вялічка. — Улада будзе трымаць стсус-кво ў татальным непрызнанні іншых гульцоў, якія маюць права браць удзел у гэтых падзеях. Грамадзянская супольнасць, палітычныя гульцы... У гэтай размове пра беларусізацыю больш важна — як грамадства ставіцца да беларусізацыі».

Больш за тое, паводле госця праграмы, дзяржава паспрабуе ўзурпаваць «права на беларусізацыю». Глядзіце больш — у «Размове Мацкевіча».


Другие публикации