Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Калі камусьці зрабілі больш доўгі ланцужок — не трэба ўспрымаць гэта за свабоду (Аўдыё)
Якім быў стан грамадзянскай супольнасці ў 2014 годзе? Наколькі шырокім быў калідор магчымасцей для яе дзейнасці, ці павялічылася колькасць затрыманняў і рэпрэсій? Чаму ўлады так і не выпусцілі Міколу Статкевіча?
Удзельнікі праграмы «Экспертыза Свабоды» — намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч і кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларус» Уладзімір Мацкевіч.
Прапануем тэкст перадачы ў скароце. Цалкам перадачу можна паслухаць тут:
Частка 1
Частка 2
Якімі былі поспехі і няўдачы грамадзянскай супольнасці ў 2014 годзе?
Уладзімір Мацкевіч: «Можна без усялякіх даследаванняў прызнаць, што грамадзянская супольнасць у Беларусі вельмі слабая і не выходзіць за вузкае кола пэўных людзей. «Трэці сектар», альбо сукупнасць недзяржаўных арганізацый (НДА) — гэта не ёсць грамадзянская супольнасць. Грамадзянская супольнасць — гэта тое, што тычыцца агульных спраў. А НДА, сектар, які стаў досыць прафесійным — гэта справа невялічкай колькасці людзей, нават калі гэта тычыцца вельмі важных і прынцыповых пытанняў».
Валянцін Стэфановіч: «Умовы існаванне грамадзянскай супольнасці не змяніліся, яны абцяжарваюцца рознымі акалічнасцямі, найперш пераследам уладаў. У прыватнасці, мы маем рост колькасці адміністратыўных затрыманняў. У 2013 годзе было 172 выпадкі, у 2014 годзе — 253 выпадкі затрыманняў, у 2013-м — 11 адміністратыўных судовых працэсаў, у 2014-м — 162. У 2013-м — 59 адміністратыўных арыштаў, у 2014-м — 105. Любая публічная дэманстрацыя сваіх меркаванняў, спроба выйсці за нейкае вузкае кола жорстка прасякалася ўладамі.
Гэтая пагаршэнне я б патлумачыў надыходам прэзідэнцкіх выбараў. Тут можна ўзгадаць і папраўкі ў Закон аб СМІ, якія шмат у чым, я думаю, будзе выкарыстоўвацца ў мэтах цэнзуравання. Таксама — справа Рубцова, новая крымінальная справа ў дачыненні да палітвязня Дзядка, высылка Алены Танкачовай».
Чаму ўлада не пайшла на лібералізацыю?
Уладзімір Мацкевіч: «Тыя дзеянні, якія ўлада робіць, каб стварыць карцінку лібералізацыі, — гэта заўсёды «на продаж». Ніякай сапраўднай лібералізацыі ніколі не было, у тым ліку ў 2009-2010 гадах. Тое сама і зараз: утвараюцца нейкія ўяўныя тэндэнцыі — нібыта беларусізацыя, «лібералізацыя», — якія не прадугледжваюць удзелу сапраўды незалежных структур ці грамадзян. Наадварот, усё незалежнае ад дзяржавы ад гэтых працэсаў адсоўваецца. Бо ад грамадзянскай супольнасці яны заўсёды чакаюць непрадказальных, нечаканых дзеянняў. Сучасныя аўтарытарныя рэжымы даюць пэўны калідор магчымасцей для выяўленне грамадзянскай актыўнасці, але жорстка кантралююць межы гэтага калідору. Калі камусьці зрабілі больш доўгі ланцужок — не трэба ўспрымаць гэта за свабоду».
Задачы грамадзянскай супольнасці
Валянцін Стэфановіч: «Мне здаецца, трэба сыходзіць з таго, што ў краіне ў прынцыпе няма публічнага палітычнага працэсу, канкурэнтнай палітыкі. Таму застаюцца нейкія формы грамадзянскай актыўнасці. Але пагаджуся з Мацкевічам: гэта застаецца ўсё ў кантраляваным коле, выйсці з якога досыць складана. Бо збольшага ўладам грамадзянская супольнасць проста не патрэбная. Таму ў грамадзянскай супольнасці існуе пэўная самацэнзура».
Уладзімір Мацкевіч: «Ёсць 4 пункты, якія я сам раблю. Па-першае, трэба засяродзіць увагу на развіцці самой грамадзянскай супольнасці, яе структур, магчымасцей. Па-другое, заўсёды застаецца магчымасць адукацыі і самаадукацыі. Па-трэцяе, накірункам развіцця павінна стаць радыкалізацыя — мы павінны патрабаваць большага. Па-чацвёртае, трэба разумець, што ўсе нашы праблемы маюць палітычныя перашкоды, яны ўпіраюцца ў палітычныя пытанні».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»