Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Вылучэнне Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты — «за» і «супраць»
Рух салідарнасці «Разам» настойвае на абранні Міколы Статкевіча адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары 2015 года. Пра гэта паведаміў у Варшаве старшыня арганізацыі Вячаслаў Сіўчык. Як ставяцца да гэтага лідэры іншых апазіцыйных структур? Ці можа Статкевіч, якога, не парушаючы заканадаўства, немагчыма зарэгістраваць кандыдатам, стаць сімвалем аб’яднання апазіцыі?
Вылучэнне Міколы Статкевіча ўваходзіць у планы Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кажа «Свабодзе» партыйны лідэр Анатоль Лябедзька:
«Мы за тое, каб выбарчая кампанія складалася з двух рэчаў. Першая — гэта стварэнне ініцыятыўнай групы ў падтрымку Статкевіча. І пакуль іншыя размаўляюць ці заклікаюць, мы пачалі рухаць гэты працэс практычна. Ужо падпісаліся і прафесар Багданкевіч, і народная артыстка Бандарэнка, і кінарэжысёр Хашчавацкі, і дэпутаты Вярхоўнага Савета розных скліканняў, і многія іншыя. І такую ж працу мы пачалі ў рэгіёнах. Для нас стварэнне ініцыятыўнай групы Статкевіча — гэта праца з палітычна актыўнымі грамадзянамі. І гэта актуалізацыя тэмы свабодных і сумленных выбараў і барацьба за вызваленне ўсіх палітычных вязняў.
А другое — гэта новы эканамічны курс, які прапануе наша партыя. Гэта — праца з пасіўнымі прыхільнікамі перамен. Для іх патрэбна іншае пасланне, з іншым зместам».
Стварэнне ініцыятыўнай групы ў падтрымку Статкевіча днямі будзе абмяркоўваць прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), — кажа старшыня партыі Ірына Вештард. Яна ўпэўненая, што гэтая ініцыятыва, якую, паводле яе, упершыню агучыў Уладзімір Някляеў, будзе падтрыманая:
«Нават калі мы і маем нейкія пытанні, удакладненні, то іх задаюць тады, калі мы разам сядзім за кубачкам кавы ці гарбаты на роўных. Вось тады мы можам і задаваць пытанні: мо і складаныя, мо і цяжкія. Пакуль жа сябры БСДП (Грамада) і Мікола Статкевіч не на роўных: ён у пастарунку, а мы на свабодзе. Таму трэба скарыстаць усе магчымасці, каб і ён, і мы былі на свабодзе».
А вось Рада Руху «За Свабоду» ўжо абмеркавала правядзенне кампаніі ў падтрымку Статкевіча, — распавядае першы намеснік старшыні Руху Юрась Губарэвіч:
«Лічым, што нагадваць пра існаванне палітычных вязняў у Беларусі трэба ў кожным разе. Для гэтага неабавязкова чакаць прэзідэнцкай кампаніі. Формы могуць быць любыя: і ўлёткавая кампанія, і кампанія ў Інтэрнэце, і збор подпісаў...
Што тычыцца прэзідэнцкай кампаніі, то, на думку Руху «За Свабоду», тут павінен быць дакладны пасыл жыхарам Беларусі: неабходны дэмакратычны кандыдат, які можа рэальна прэтэндаваць на перамогу. То бок гэта кандыдат, які мае права ўдзельнічаць у выбарах, які будзе зарэгістраваны, які будзе збіраць подпісы і г.д. Вылучэнне Статкевіча стане сведчаннем, што апазіцыя не мае рэальных альтэрнатыў, што яна зацыкленая выключна на сваіх праблемах, што яна не можа адказаць на тыя выклікі, якія з’явіліся перад нашай краінай. Карацей, што апазіцыя не мае адказаў на пытанні звычайных выбарцаў».
Апазіцыя традыцыйна спазняецца з вырашэннем найважнейшых задач, мяркуе палітолаг Андрэй Ягораў. Ён згадвае, што яшчэ ў 2012 годзе, а можа, нават і крыху раней, асабіста ўдзельнічаў у перамовах паміж Рухам «За Свабоду» і Грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду» аб супольнай стратэгіі да прэзідэнцкіх выбараў 2015 году:
«І ўжо тады трэба было ствараць кааліцыі, вылучаць нейкі пул адзіных лідэраў, фармаваць стратэгіі, ствараць тэхналагічныя штабы і г.д. А калі гэтага своечасова не зрабіць, то да выбараў-2015 апазіцыя прыходзіць у такім стане, што яна не можа ні за што змагацца ў палітычным сэнсе.
Таму вылучэнне Статкевіча дае ёй хоць нейкую маральную легітымізацыю няўдзелу ў гэтых выбарах, пры тым, што апазіцыя сімвалічна падтрымлівае Статкевіча. Гэта дае ёй усё ж нейкі нармальны выхад з актуальнай сітуацыі, у якой яна нічога больш не можа зрабіць».
Згодна з Канстытуцыяй чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці не пазней за 20 лістапада 2015 года.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»