Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Беларуская праваслаўная царква не ўбачыць самакіравання 50 гадоў
Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал напрыканцы мінулага года заявіў, што Беларускай праваслаўнай царкве патрабуецца больш самастойнасці — трэба надаць ёй самакіраванне. Днямі мітрапаліт Павал заявіў, што здымае гэтае пытанне з «парадку дня» на бліжэйшыя 25-50 гадоў, бо яно «выклікала хвалю абурэння з боку вялізнай колькасці людзей».
Што стаіць за новай заявай мітрапаліта Паўла? Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч на пытанне адказвае «Свабодзе» гэтак:
«Я б адказаў жартам і проста: рука Масквы. Відавочна, што толькі Масква не дазваляе ніякіх праяў імкнення да самастойнасці Беларускай праваслаўнай царквы. І гэта цалкам укладаецца ва ўзгодненую палітыку свецкіх уладаў Крамля і духоўнай улады Маскоўскай патрыярхіі. Бо імперыя павінна мець адну царкву. Так было з візантыйскіх часоў, калі пры Канстантынопальскім патрыярхаце быў выпрацаваны прынцып сімфоніі — сугучнасці свецкіх і духоўных уладаў. Ніводная іншая хрысціянская царква не мае падобнага прынцыпу, які быў выпрацаваны ў Візантыі і перайшоў да Маскоўскага патрыярхата. Думаю, што паводле гэтага прынцыпу ў будучыні, якую мы можам аглядаць, нічога не зменіцца».
Святар Аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Беларусі а. Леанід Акаловіч рэзкую змену мітрапалітам Паўлам пазіцыі пракаментаваў наступным чынам:
«Гэта ўсё ці не правакацыя была — разведаць, як ставяцца беларускія праваслаўныя святары да гэтай ідэі самастойнасці і самакіраванасці. Масква ніколі па-братэрску, з братэрскай любоўю не адпусціць «у вольнае плаванне» Беларускую праваслаўную царкву. Зразумела, што Расійская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата — гэта імперская, кадэбісцкая царква, і яна ніколі цягам многіх стагоддзяў не мела нічога добрага і братэрскага да беларускага і ўкраінскага народаў. Яна хоча верхаводзіць у праваслаўі і быць вышэйшаю нават за Канстантынопальскі патрыярхат. Таму Масковія застаецца імперыялістычнай, агрэсіўнай — як дзяржава, так і царква, — і нічога братэрскага не будзе ў перспектыве бліжэйшых пяцідзесяці гадоў».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»