Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Відавочна, з боку Расіі няма добрай волі на дасягненне міру
Ці сам факт сустрэчы кіраўнікоў Расіі, Украіны, Германіі і Францыі ў Мінску мяняе статус Аляксандра Лукашэнкі ва ўсясветнай палітыцы? Ці не занадта завышаныя чаканні ад мінскага саміта? Ці можна сказаць, што абодва бакі канфлікту гатовыя да ўсталявання трывалага міру?
На гэтыя пытанні Радыё «Свабода» адказвае кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Уладзімір Мацкевіч.
«Беларуская дыктатура згубіла актуальнасць»
— Цяпер гучаць розныя меркаванні наконт таго, што сустрэча ўсясветных кіраўнікоў адбываецца менавіта ў Мінску. Ці мяняе сам факт саміта ў беларускай сталіцы статус і імдж Аляксандра Лукашэнкі ва ўсясветнай палітыцы?
— Не, я не лічу, што гэта неяк уплывае на стаўленне да Лукашэнкі. Проста беларуская дыктатура страціла актуальнасць, калі на першы план выйшла расійска-ўкраінская вайна. Вось і ўсё. Так што тут не трэба перабольшваць і спекуляваць наконт месца сустрэчы.
— Мы запісваем нашу размову ў той момант, калі лідэры толькі збіраюцца на сустрэчу і не можам ведаць пра яе вынікі. Але ці не занадта шмат ставак было зроблена, ці не надта шмат чаканняў ад гэтага саміта? На такім фоне любы вынік, акрамя відавочнага поспеху, можа ўспрымацца як параза і няўдача...
— Па-першае, напружвае сам фармат перамоў. Калі размова ідзе пра расійска-ўкраінскі канфлікт, то бакамі перамоў з’яўляюцца кіраўнікі Расіі і Украіны пры пасярэдніцтве кіраўнікоў Францыі і Германіі. Калі ж, як было аб’яўлена, Украіна і Еўрасаюз маюць аднолькавую пазіцыю, то тады гэты ваенны канфлікт пераходзіць у супрацьстаянне Расіі супраць Еўропы з асацыяванай Украінай. Такая нявызначанасць трошкі змазвае чаканне выніку.
Па-другое, напярэдадні адбылася сустрэча кантактнай групы. Але ж там былі агучаныя прапановы т.зв. прадстаўнікоў ДНР і ЛНР. Аднак калі мы маем справу з расійска-ўкраінскай вайной, то ніякія ДНР і ЛНР увогуле не маюць права голасу і свайго меркавання. Яны проста марыянеткі Расіі, і таму ўсялякія перамовы павінны весціся толькі з тым, хто адказны за развязванне і вядзенне гэтай вайны. Калі ж на перамовах пачнуць улічваць «меркаванні» самазванцаў, то гэта можа сапсаваць магчымыя вынікі.
Што тычыцца завышаных чаканняў, то гэта цалкам апраўдана. Прэзідэнт Францыі Аланд агучыў агульную пазіцыю, што гэта апошні шанец, што калі гэтыя перамовы не дадуць плёну, то на першы план выходзіць сілавы варыянт вырашэння канфлікту.
«Расія хоча падтрымліваць вялы канфлікт на ўсходзе Украіны»
— Гісторыя нас вучыць, што ваенныя канфлікты заканчваюцца мірам тады, калі абодва бакі, па-першае, стаміліся ваяваць, а па-другое, дасягнулі разумення, што ваенным шляхам ужо нічога не дабіцца. Мне вось здаецца, што ў канфлікце на Данбасе бакі пакуль не дасягнулі такой кропкі...
— Вядома, перамовы даюць плён толькі тады, калі ёсць добрая воля абодвух бакоў на дасягненне міру. На сёння, відавочна, што з боку Расіі такой волі няма. Расія не гатовая ці стамілася весці поўнамаштабную вайну. Але ёй гэта і не трэба. Ёй хочацца проста падтрымліваць вялы канфлікт на ўсходзе Украіны, каб замарудзіць развіццё Украіны, вырашэнне яе праблем, і, тым самым, па-ранейшаму кантраляваць гэтую тэрыторыю.
На жаль, з боку Еўропы гучаць таксама такія меркаванні, што канфлікт можа быць пераведзены ў той самы стан, у якім знаходзяцца расійска-малдаўскія ці расійска-грузінскія адносіны. Калі частка тэрыторыі незалежнай краіны кантралюецца прарасійскімі сіламі, якія трымаюцца эканамічна, ваенна і палітычна толькі за кошт Крамля. Калі такое адбудзецца, то мы будзем мець не проста адзін прэцэдэнт, а цэлую практыку кантралявання Масквой тэрыторый па-за межамі Расіі. Гэта імперскі варыянт кантролю постсавецкай тэрыторыі вось такім бандыцкім шляхам.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»