Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Ужо падключыліся амерыканскія спадарожнікавыя сістэмы нагляду (Аўдыё)
«Супрацоўнікі місіі АБСЕ паспрабуюць трапіць у раён баёў каля Дэбальцава», — паведаміў прадстаўнік місіі гэтай арганізацыі у інтэрв’ю Бі-бі-сі.
Напярэдадні міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што прарасійскія баявікі не пусцілі місію АБСЕ на Данбасе у раён баёў. Пры гэтым АБСЕ, якое мае сачыць за рэжымам прыпынення агню на Данбасе, кажа, што ў цэлым перамір’е выконваецца.
АБСЕ не мае рычагоў кантролю за перамір’ем на Усходзе Украіны, — мяркуе філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Аднак паводле Уладзіміра Мацкевіча, гэтым разам хаваць адкрытую агрэсію Расіі і парушэнне дамоўленасцяў будзе цяжэй:
— Ужо падключыліся амерыканскія спадарожнікавыя сістэмы нагляду. Калі раней амерыканцы не дзяліліся з украінскім бокам і не спяшаліся абнародваць дадзеныя гэтай выведкі спадарожнікавай, то, здаецца, пасля Мінскіх пагадненняў, гэта ўжо становіцца здабыткам тых, хто ўзяў на сябе адказнасць за вырашэнне канфлікта — гэта дзяржавы: Нямеччына і Францыі, і, напэўна, у хуткім часе далучыцца да гэтага НАТО.
ЗША цягам апошніх дзён прадставіла некалькі здымкаў зробленых з сатэлітаў, якія пацвярджаюць удзел расійскіх войск у баявых дзеяннях у раёне Дэбальцава. Баі ў ваколіцах гэтага горада не сціхаюць, нягледзячы на перамір’е.
* * *
Беларускае кіраўніцтва не падтрымае Расію ў выпадку поўнамасштабнай вайны. Мяркуе беларускі Уладзімір Мацкевіч.
У эфіры Радыё Рацыя ён адзначыў, што, нягледзячы на значную прывязанасць да Расіі, афіцыйны Мінск спрабуе лавіраваць, каб не быць уцягнутым у расійска-ўкраінскі канфлікт. Ужо сёння бачна, што Расія не мае дастаткова рэсурсаў перамагчы ў супрацьстаянні з Захадам, лічыць Уладзімір Мацкевіч:
— Сённяшнія паводзіны Лукашэнкі паказваюць, што ён, маючы больш за нас інфармацыі аб сённяшніх падзеях, не спяшаецца заняць прарасійскую пазіцыю, нягледзячы на тое, што ён звязаны з Крамлём, з Масквой шэрагам пагадненняў. Хутчэй схіляецца да агульнасусветнай пазіцыі ў дачыненні да гэтай вайны. Гэта значыць, што ён бачыць хуткую, ці можа не зусім хуткую, а ў сярэднетэрміновай перспектыве, паразу Расіі.
Беларусь уваходзіць у Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы, ваенны блок створаны Масквой пасля развалу СССР. Паводле Дамовы, у выпадку небяспекі для адной з краін АДКБ, іншыя маюць вайскова яе падтрымаць.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»