«Кухня TV»: Еўрапейскі дыялог і беларускія палітвязні (Відэа)

04.03.2015
Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта прысвечаны інтэнсіфікацыі стасункаў паміж афіцыйным Мінскам і ЕС, а таксама магчымым уплывам знешнепалітычнага дыялогу на ўнутрыпалітычную сітуацыю і становішча з правамі чалавека.

У абмеркаванні ўдзельнічаюць кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыюму «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка.

26 лютага Ленінскім райсудом Магілёва да дадатковага года зняволення быў асуджаны палітвязень Мікалай Дзядок. Гэта адбылося на фоне візітаў у Беларусь высокапастаўленых еўрапейскіх прадстаўнікоў Андрэа Рыгоні, Сандры Калніеце і Хельгі Шмід.  Афіцыйны Мінск дэманструе зацікаўленасць у развіцці канструктыўных адносін з Саветам Еўропы. Упершыню за шмат гадоў беларускія ўлады атрымалі афіцыйнае запрашэнне на Саміт Усходняга партнёрства, які адбудзецца 22 траўня ў Рызе.

Ці паўплываюць гэтыя палітычныя працэсы на беларускае грамадства, на сітуацыю з правамі чалавека і наяўнасць палітвязняў?


Другие публикации