Таццяна Вадалажская: Расізм базуецца на страху (Відэа)

21.03.2015
Моладзевая праваабарончая група — Беларусь»

14-22 сакавіка маладыя праваабаронцы Беларусі далучаюцца да агульнаеўрапейскага Тыдня супраць расізму шэрагам дзеянняў.

Лічыцца, што беларусы — добразычлівыя і талерантныя. Але ці так гэта? З кожным годам павялічваецца колькасць замежных грамадзян, якія прыязджаюць у Беларусь. Студэнты, працоўныя мігранты, бежанцы з розных куткоў планеты — асноўныя групы, да якіх мясцовыя жыхары ставяцца падазрона. Непрыязнае стаўленне, ксенафобія, мігрантафобія перадаюцца з пакалення ў пакаленне і, як следства, праяўляюцца ў розных формах расізму, у тым ліку, і бытавым.

Удзельнікі «Моладзевай праваабарончай групы — Беларусь» да Тыдня супраць расізму папрасілі выказаць свой пункт гледжання адносна праблемы каардынатара Лятучага ўніверсітэта, сацыёлага Таццяну Вадалажскую.

Даведка

Арганізатарам і каардынатарам агульнаеўрапейскага Тыдня супраць расізму выступае Еўрапейская сетка супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і падтрымкі мігрантаў і бежанцаў (UNITED). Больш за 100 000 чалавек далучацца да актыўных дзеянняў для прасоўвання талерантнасці, захавання роўнасці правоў і павагі разнастайнасці ў Еўропе.

21 сакавіка абвешчаны ААН Міжнародным днём барацьбы з расізмам. Беларусь далучаецца да міжнародных акцый другі год запар.


Другие публикации