Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў V Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі
Аргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў V Кангрэсе, які адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна (Літва).
Апошні тэрмін падачы заявак — 18 мая 2015 года.
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі з’яўляецца самай прадстаўнічай беларускай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якога прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, удзел у Кангрэсе з‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцей Беларусі і другіх краін.
Місія Кангрэса — развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёна і свету.
Прыняць удзел у Кангрэса можна ў якасці выступоўцы (для гэтага трэба прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў) ці госця без даклада. Можна таксама падаць заяўку на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. Арганізацыйны камітэт вітае ўдзел у Кангрэсе журналістаў і прадстаўнікоў СМІ.
Для рэгістрацыі на V Кангрэс прайдзіце па спасылцы.
Ніжэй прапануецца спіс тэматычных блокаў:
- Міжнародныя адносіны і знешняя палітыка;
- Палітычныя інстытуты. Эканамічная палітыка;
- Навука і адукацыя;
- Гісторыя Вялікага княства Літоўскага;
- Кніжная культура Беларусі: гісторыя і тэорыя;
- Гісторыя Беларусі ХІХ і ХХ стагоддзяў;
- Літаратуразнаўства і лінгвістыка;
- Філасофскія даследаванні і інтэлектуальная традыцыя Беларусі;
- Псіхалогія. Сучасны стан, праблемы і перспектывы псіхалогіі развіцця ў Беларусі;
- Гісторыя царквы;
- Сучасная беларуская культура;
- Антрапалогія, этнаграфія і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны;
- Гендэрныя «правілы»: дыскурсы, палітыкі і практыкі;
- Юрыспрудэнцыя і правы чалавека.
З падрабязным спісам тэматычных блокаў і панэлй і іх апісанняў можна азнаёміцца тут.
Спампаваць абвестку
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»