Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Пуцін згвалціў расійскае грамадства (Відэа)
Парадокс, але фактычнае развязанне вайны на ўсходзе Украіны і анексія Крыма толькі дадалі папулярнасці існаму кіраўніку Крамля. 15-годдзе першага абрання Пуцін сустрэў з рэкордным электаральным рэйтынгам і паказнікамі даверу ды ўхвалення ягонай дзейнасці.
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч лічыць, што рэйтынг і падтрыманне Пуціна ў Расіі створаныя цалкам штучна.
«Калі ж гаворым, што штучна, — гэта не значыць недарэчна ці ненатуральна, бо трэба паглыбіцца ў гісторыю, калі Пуціна выцягнулі з такога стану, калі яго ніхто не ведаў, калі ён быў цалкам нязначнай фігурай. Выцягнуўшы гэтую фігуру, расійскія спецслужбы і эліты, кіраваліся вельмі глыбокімі даследаваннямі стану расійскага грамадства. На момант міленіуму, змены тысячагоддзяў, расійскае грамадства было стомленае ад безыдэйнасці. Разам з Пуціным эліты расійскія прапанавалі насельніцтву місію і ідэю», — падкрэсліў адмысловец.
Пільных даследнікаў, якія разумелі, што адбываецца ў Расіі, непакоіў прыход Пуціна ва ўладу, бо было зразумела, што пуцінская місія пазначалася як аднаўленне імперыі. Аднак не ўсе, як на Захадзе, так і сярод расійскай інтэлігенцыі, заўважылі гэтую акалічнасць.
«Пуціну далі час, калі ён вырасціў сваю місію цэлым шэрагам дзеянняў. Ён фактычна згвалціў расійскае грамадства, калі можна казаць у Расіі пра грамадства, бо грамадзянскай супольнасці назіраецца там яшчэ меней, чым у Беларусі. Гэтак, з аднаго боку, адпавядаючы настроям насельніцтва, з другога — прапануючы ўтапічную і вельмі архаічную ідэю аднаўлення магутнасці імперыі, геапалітычнага гіганта, Пуцін здолеў знайсці падтрыманне і разуменне калі не абсалютнай большасці, то вельмі вялікай часткі расійскага грамадства», — заўважыў філосаф.
У гэтым жа заключаецца небяспека не толькі для развіцця Расіі, але і для ўсяго свету, падсумаваў сп. Мацкевіч.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»