Уладзімір Мацкевіч: Жарт Лукашэнкі пра святароў — ніжэй за плінтус

30.04.2015
Радыё «Свабода»

Філосаф Уладзімір Мацкевіч лічыць: выказваючыся пра святароў і пра тое, што яны не маюць дзяцей, Аляксандр Лукашэнка недарэчна «распускае язык».

«Гэты жарт Аляксандра Лукашэнкі — ніжэй за плінтус. Ёсць усім вядомыя рэчы. У каталікоў цэлібат увогуле забараняе ўсім святарам жаніцца і мець дзяцей. У праваслаўных ёсць дзве катэгорыі святароў: белыя і чорныя. Манаства і тыя, хто займае вышэйшыя пасады, таксама не могуць мець сям’і. Так было тысячагоддзямі, і ўжо не Лукашэнку змяняць гэтыя традыцыі.

У Польшчы і іншых каталіцкіх краінах вельмі моцны інстытут сям’і. Там усё святарства не можа мець сваёй сям’і, але менавіта праз святароў, якія клапоцяцца пра сваіх прыхаджанаў, у грамадстве ўмацоўваюцца маральныя прынцыпы. Наша суседка Польшча дэманструе найменшую колькасць разводаў і абортаў. І ўжо калі чалавек, займаючы вышэйшую дзяржаўную пасаду, хоча пажартаваць, то хай не распускае язык», — заявіў «Свабодзе» Уладзімір Мацкевіч.


Другие публикации