Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Апошні хітрун Еўропы
Кіраўніку Беларусі страшна патрэбныя грошы перад прэзідэнцкімі выбарамі. У Расіі іх няма, таму Аляксандр Лукашэнка ізноў паварочваецца ў бок Бруселя.
Ці гэта добры момант, каб дагаварыцца з Лукашэнкам і скіраваць Беларусь на еўрапейскі шлях? Не, гэта вялікая памылка. Лукашэнка і не думае лібералізаваць рэжым. Гэта ён вырашыў, што прыйшоў ідэальны момант карысна прадаць сваю лаяльнасць. А Еўропа гатова гэта купіць, заплюшчваючы вочы на правы чалавека.
«Відаць, усе забыліся, што Лукашэнка ніколі не ездзіў у Маскву на 9 мая. Штогод прымаў свой парад у Мінску», — нагадвае расійскі палітолаг Андрэй Акара. А прычына такая, што раней Лукашэнку не запрашалі ў Маскву. Мінулымі гадамі на Чырвонай плошчы часта з’яўляліся еўрапейскія лідэры, якім нязручна было стаяць побач з «апошнім дыктатарам Еўропы». Цяпер сітуацыя адвярнулася. Хутчэй за ўсё, ніякі еўрапейскі прадстаўнік не прыме ўдзелу ва ўрачыстасці ў Маскве. Затое прыедуць прадстаўнікі Кітая, Кубы, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Манголіі, В’етнама.
Украінцы смяюцца, што гэта будзе сусветны сход дыктатараў, якія будуць святкаваць перамогу над фашызмам, які часта для іх узор паводзінаў.
«Лукашэнка паспеў бы і на парад у Маскве, і на парад у Мінску. Аднак цяпер стаяць побач з узурпатарамі было нявыгадна самому Рыгоравічу, які ўжо год працуе над паляпшэннем свайго іміджу», — лічыць Акара.
«Гульня вядзецца за большую стаўку. Праблема ў тым, што еўрапейскія санкцыі не дазваляюць інвеставанне ў беларускую эканоміку. І гэта моцна баліць Лукашэнку. А цяпер настаў для яго вельмі добры час. Бо мяняць нічога яму не трэба і, нягледзячы на гэта, можна весці перамовы з ЕС. Дастаткова, што ён прапануе Захаду сваю лаяльнасць. А калі Захаду яна не будзе патрэбная, то, магчыма, Масква заплаціць больш», — тлумачыць Андрэй Ягораў, дырэктар беларускага Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
«Расію цяпер не цікавіць, ці Лукашэнка здабудзе крэдыт у ЗША, ці ў ЕС. Важна, каб ён не перакрочыў вызначанай Крамлём «чырвонай лініі», а гэта было б падпісанне Дамовы аб асацыяцыі з ЕС на Саміце Усходняга партнёрства», — тлумачыць Ягораў.
Еўрапейскія памкненні Беларусі — гэта казка. Лукашэнку цікавяць выключна грошы, ён і так не будзе аблягчаць рэжым ці выпускаць палітвязняў.
«Раней еўрапейскія палітыкі махалі кулакамі перад носам Лукашэнкі. Цяпер гэтае пакаленне сышло, а Лукашэнка надалей застаецца на старым месцы. Новыя еўрапейскія палітыкі не маюць паняцьця, што гэта таталітарная дзяржава і што гэта Беларусь. Таму Лукашэнку проста іх вадзіць за нос», — канстатуе беларускі камэнтатар Леанід Заіка.
Wprost.pl / Пераклад з польскай Польскага радыё для Беларусі
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»