В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
У Мінску прайшоў навучальны трэнінг па вуснай гісторыі (Фота)
2 траўня 2015 года адбыўся чарговы трэнінг па вуснай гісторыі, арганізаваны Беларускім архівам вуснай гісторыі.
У гэты раз навучальны семінар праходзіў у рамках падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу для студэнтаў. Аднак у трэнінгу пранялі ўдзел не толькі студэнты, але і аматары вуснай гісторыі з ліку спецыялістаў іншых гуманітарных сфер. Трэнінг быў разлічаны на навучанне асновам метаду, агульным прынцыпам правядзення інтэрв’ю і азнаямленне з методыкамі інтэрпрэтацыі вуснагістарычнага матэрыялу.
У якасці вядучага трэнінгу выступіў Уладзімір Валодзін — гісторык, каардынатар конкурсу «Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі».
Уводзіны ў вуснагістарычныя даследаванні зрабіў навуковы кіраўнік праекта, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук. Даўшы характарыстыку вуснай гісторыі як прыкладнога навуковага метаду і пазнаёміўшы з яе асноўнымі прынцыпамі, гісторык распавёў пра ўласцівасці вуснай гісторыі як больш шырэйшай гуманітарнай практыкі, якая дазваляе чалавеку пераасэнсаваць не толькі пэўныя гістарычныя ўяўленні, але і пабачыць месца і ролю чалавека ў грамадскіх і гістарычных працэсах наогул.
Алесь Фёдаравіч таксама зрабіў асобны даклад адносна спосабаў правядзення інтэрв’ю і метадаў інтэрпрэтацыі вуснагістарычных крыніц, які быў пабудаваны на падставе прыкладаў з уласнай практыкі гісторыка.
Уладзімір Валодзін прадставіў прысутным умовы ўдзелу у конкурсе па чарнобыльскай тэматыцы і парадак яго правядзення. Падчас прэзентацыі конкурсу абмяркоўваліся ў першую чаргу мажлівыя тэмы конкурсных прац. Удзельнікі трэнінгу маглі фармуляваць і прапаноўваць свае тэматыкі на падставе блізкіх менавіта ім праблемных кірункаў і навуковых дысцыплін.
Архівіст Тацяна Касатая распавяла наведвальнікам трэнінгу пра архіўнае захаванне вусных успамінаў на прыкладзе таго, як гэта адбываецца ў Беларускім архіве вуснай гісторыі. Таксама Таццяна прадэманстравала, як карыстацца архіўнымі зборамі, змешчанымі на сайце БАВГ, што можа прыдасца ў працы як над конкурснымі працамі, так і ў выпадку, калі нехта з прысутных, захоча надалей заняцца самастойным вывучэннем вуснагістарычных крыніц.
Аператар праекта Павал Сітнік правёў практычны занятак па асновах відэаздымкі пры зборы ўспамінаў. Павел адзначыў не толькі тэхнічныя асаблівасці правядзення відэазапісу, але і падкрэсліў важнасць наладжвання добразычлівых стасункаў з рэспандэнтамі, захавання пэўнай шчырай і адкрытай атмасферы падчас правядзення інтэрв’ю і ролі ў гэтым у першую чаргу самога інтэрв’юера.
Сябра нашага праекта, сацыёлаг Таццяна Вадалажская ў дапамогу ўдзельнікам конкурсу падрыхтавала свой выступ "Напісанне эсэ: на што варта звярнуць увагу". Даходлівы і змястоўны, але пры гэтым нязмушаны і сціслы расповед спадарыні Таццяны пра рэчы, здавалася б, занадта акадэмічныя і тэарэтычныя надзвычай парадаваў ўдзельнікаў трэнінгу, якія адзначылі для сябе шмат карысных і практычных момантаў. Тым больш, што парады датычылася не толькі вузкага жанру эсэ, але і напісання любых даследчых работ, што будзе прыдатным для усіх прысутных, большасць з якіх у сваёй дзейнасці непасрэдна звязаныя з падрыхтоўкай разнастайных тэкстаў.
На думку ўдзельнікаў і арганізатараў трэнінгу, якія дзяліліся сваімі ўражаннямі падчас фінальнага падсумоўваючага абмеркавання, мерапрыемства аказалася досыць удалым. Са словаў саміх наведвальнікаў трэнінгу ім удалося засвоіць не толькі неабходныя практычныя веды, але і паглыбіцца ў тонкасці навукова-даследчыя працы вуснага гісторыка, і да таго ж атрымаць добрую матывацыю і натхненне для выкарыстання вуснай гісторыі ў сваёй далейшай навучальнай і прафесійнай дзейнасці.
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»