Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Мара пра шэнгенскую візу за 35 еўра адкладаецца яшчэ на месяц
Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю можа быць падпісана да канца старшынства Латвіі ў Еўрасаюзе, то бок да 1 ліпеня 2015 года.
Пра гэта заявіў журналістам у Рызе напярэдадні Саміта Усходняга партнёрства дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэйс Пілдэговічс:
«Наша мэта — выйсці на канкрэтныя рашэнні да канца латвійскага старшынства. Думаю, што ў пятніцу мы будзем абмяркоўваць гэтыя тэмы, але канкрэтна падпісаць дакументы мы спадзяёмся ў сярэдзіне чэрвеня».
Спрашчэнне візавага рэжыму дасць пэўныя выгоды грамадзянам Беларусі. Яны на сённяшні дзень параўнальна з бліжэйшымі суседзямі — з Расійскай Федэрацыяй і Украінай — знаходзяцца ў горшых умовах для наведвання краін Еўрапейскага Саюза. Калі нашы суседзі плацяць за шэнгенскую візу 35 еўра, дык грамадзяне Беларусі мусяць плаціць за яе 60 еўра. Калі ж пачне дзейнічаць паслабленне, то і беларусам віза будзе каштаваць 35 еўра.
Пагадненне таксама змяшчае вычарпальны спіс дакументаў, якія грамадзяне Беларусі павінны накіроўваць у амбасаду, каб атрымаць візу. Пакуль жа даволі часта яны мусяць звяртацца ў амбасаду па некалькі разоў, несці нейкія дадатковыя даведкі з месца працы, банкаў і г.д. Прадугледжваецца ў дакументах і заахвочванне законапаслухмяных паводзін. На практыцы гэта азначае, што калі чалавек атрымаў аднаразовую шэнгенскую візу і скарыстаў яе згодна з візавай мэтай, не парушаючы законаў краіны, якую наведваў, то наступным разам ён мог бы атрымаць ужо візу шматразовую і на большы тэрмін.
Перамовы паміж Бруселем і Мінскам пра спрашчэнне візавага рэжыму ўзнавіліся ў чэрвені 2014 года. Першапачаткова бакі заяўлялі, што гатовыя падпісаць неабходныя дакументы 22 траўня на Саміце Усходняга партнёрства. Аднак цяпер стала вядома, што парафіраванне дамовы адкладаецца на месяц.
«Чэрвень выглядае вельмі рэальным часам для падпісання ўсіх неабходных дакументаў», — сказаў у інтэрв’ю «Свабодзе» кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў. Спадар Ягораў знаходзіўся у Рызе і ведаў усе апошнія навіны:
«Усе тэхнічныя пытанні ўжо вырашаныя. Застаецца няўзгодненым толькі адно пытанне — з дыпламатычнымі пашпартамі. Як толькі бакі здолеюць пераадолець гэтую палітычную праблему, дакументы будуць падпісаныя. І калі тут няма прынцыповага нежадання ўладаў Беларусі гэтага рабіць, то пагадненне будзе падпісана.
Сутнасць праблемы ў тым, што беларускі бок выдае пэўным сваім грамадзянам дыпламатычныя пашпарты. І афіцыйны Мінск настойвае на тым, каб уладальнікі такіх пашпартоў маглі ездзіць за мяжу бяз віз. Але на гэта не пагаджаецца Еўрапейскі Саюз, бо такога пункту не было ў пагадненнях Бруселя з іншымі краінамі, якія праходзілі працэдуру паслаблення візавага рэжыму. Вось у гэтым асноўная супярэчнасць».
А пакуль Беларусь застаецца адзінай з шасці краін праграмы «Усходняе партнёрства», якая дагэтуль не падпісала пагаднення з Еўрасаюзам аб спрашчэнні візавага рэжыму.
Дарэчы, у Бруселі ўжо паведамілі, што ад 23 чэрвеня ў краінах Усходняга партнёрства пачне дзейнічаць адзіная Візавая інфармацыйная сістэма. Ад гэтай даты пры першай падачы хадайніцтва на атрыманне візы ўсе заяўнікі, якія дасягнулі ўзросту 12 гадоў, павінны будуць з’явіцца асабіста, каб здаць біяметрычныя дадзеныя — адбіткі пальцаў і фатаграфію.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»