Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці
Беларуская нацыянальная платформа запрашае да ўдзелу ў канферэнцыі «Грамадзянская супольнасць Беларусі: выклікі застою і адзяржаўлення трэцяга сектара», якая адбудзецца 25 чэрвеня 2015 года ў Мінску.
Канферэнцыя будзе прысвечана як вырашэнню шэрагу традыцыйных задач, так і адказу на выклікі актуальнай сітуаціі. Беларуская нацыянальная платформа павінна будзе вызначыцца з рэкамендацыяй беларускіх арганізацый да ўдзелу ў чарговай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Кіеве 20-21 лістапада 2015 года. Акрамя таго, на гэтай канферэнцыі адбудуцца чарговыя выбары новага складу Каардынацыйнага камітэта і яго старшыні.
Але ж асноўнай задачай канферэнцыі будзе асэнсаванне месца і магчымасцей для дзеяння грамадзянскай супольнасці і Беларускай нацыянальнай платформы ў сітуацыі, якая характэрызуецца, з аднаго боку, крызісам сістэмы міжнародный бяспекі і Еўрапейскай палітыкі суседства, а з другога — застоем і грамадска-палітычнай апатыяй унутры краіны.
Удзельнікі канферэнцыі будуць павінны адказаць на пытанні: ці застаюцца вызначаныя ў перыяд стварэння Беларускай нацыянальный платформы каштоўнасці, прынцыпы ўзаемадзеяння і мэты сумеснай дзейнасці адэкватнымі сённяшнему стану арганізацый грамадзянскай супольнасці? Магчыма, патэнцыял нашага ўзаемадзеяння вычарпаны, і мы не маем агульных мэт і задач — тады трэба прыслухацца да тэзісаў, якія гучалі на апошнім круглым стале БНП напярэдадні Рыжскага саміта, ды разыйсціся па сваіх справах. Магчыма, гэтая прапанова не ёсць слушнай і нам варта пераўсталяваць нашыя адносіны і працягнуць сумесную дзейнасць.
Абмеркаванню и вырашэнню гэтых пытанняў будзе прысвечаная праца ў двух тэматычных секцыях:
- Беларуская грамадзянская супольнасць у сітуацыі рэгіянальнага крызісу і ўнутраннага застою. Наступствы адзяржаўлення і прафесіяналізацыі трэцяга сектара для працэсаў сацыяльна-палітычных трансфармацый у Беларусі.
- Актуальны стан Беларускай нацыянальнай платформы, месца і задачы БНП у Беларусі і ў праграме «Усходняе партнёрства». Планы па развіццю ці санацыі Беларускай нацыянальнай платформы.
Праца гэтых секцый будзе асновай для вызначэння будучыні Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці, сэнсу яе існавання альбо неабходнасці самароспуску. Такім чынам, гэта канферэнцыя можа стаць вырашальнай на ўжо даволі працяглым шляху існавання Беларускай нацыянальнай платформы.
Удзел у канферэнцыі могуць прыняць як сталыя ўдзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі і асобы (без права голасу).
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 21 чэрвеня 2015 года (уключна) даслаць заяўку на адрас электроннай пошты: [email protected].
Папярэдняя праграма канферэнцыі
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»