Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Палітычнае фліртаванне Лукашэнкі з АБСЕ
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) зможа накіраваць для назірання за выбарамі прэзідэнта Беларусі ўсіх, каго палічыць неабходным.
Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка, калі прымаў генеральнага сакратара АБСЕ Ламберта Заньера і дырэктара Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) Міхаэля Георга Лінка. А кіраўнік БДІПЧ на асобнай сустрэчы з праваабаронцамі запэўніў іх, што ягонае бюро пільна сочыць не толькі за выбарамі, але і за станам правоў чалавека ў Беларусі.
У размове з двума высокімі чыноўнікамі АБСЕ Аляксандр Лукашэнка, паводле паведамленняў БелТА, назваў гэтую міжнародную структуру «арганізацыяй, якая вельмі сур’ёзна назірае за выбарчым працэсам». Пры гэтым ён прызнаў, што БДІПЧ часцей крытыкуе арганізацыю беларускіх выбараў, чым адзначае ў ёй нешта станоўчае. Аднак гэтым разам ранейшую крытыку з боку экспертаў Лукашэнка спісаў не на іхнюю перадузятасць, як у былыя гады, а на разуменне таго, што «дагэтуль няма адзіных падыходаў, правілаў у рамках АБСЕ што да назірання за выбарамі».
Змена танальнасці ў Лукашэнкі выразная, і для гэтага ёсць свае прычыны, адзначае дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:
«Ідзе, і ўжо досыць даўно, пацяпленне дачыненняў з Еўрапейскім Саюзам. І крытычны момант, калі яны могуць быць уведзеныя ў дзеянне, — гэта прэзідэнцкія выбары.
Усё будзе вырашацца пасля выбараў. І таму для беларускага рэжыму надзвычай важныя пазітыўныя ацэнкі выбарчых працэсаў. Ну, хаця б у нейкім рэчышчы — неабавязкова прызнанне выбараў дэмакратычнымі, але хаця б канстатацыя таго, што сітуацыя з выбарамі палепшылася. Таму і ідзе цяпер такое палітычнае фліртаванне з АБСЕ, каб мець больш пазітыўны настрой тых экспертаў, якія прыедуць сюды назіраць».
Прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ могуць з’явіцца ў Беларусі ўжо ў другой палове ліпеня, лічыць старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына:
«Дырэктар БДІПЧ казаў мне, што калі яны дастаткова хутка атрымаюць запрашэнне, то бок літаральна праз некалькі дзён пасля прызначэння даты выбараў, то ўжо дзесці пад канец ліпеня можна будзе гаварыць пра пачатак працы доўгатэрміновай місіі».
Старшыня ЦВК таксама сказала, што запрашэнні для міжнародных назіральнікаў традыцыйна рассылае Міністэрства замежных спраў Беларусі, а пытання пра колькасны склад місіі Цэнтравыбаркам уздымаць не будзе.
Спадар Лінк першы год працуе на пасадзе дырэктара БДІПЧ. «І было бачна — сённяшняя размова з праваабаронцамі для яго не была фармальная», — сказаў «Свабодзе» старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак. Прадстаўнікі БХК разам з экспертамі Праваабарончага цэнтра «Вясна» сёння сустракаліся з ім для асобнай размовы:
«Галоўнай тэмай былі будучыя выбары і назіранне за імі. Але, што таксама важна, выбарамі мы не абмяжоўваліся. Бо таксама абмяркоўваліся пытанні больш шырокага ўдзелу і ўплыву БДІПЧ у працы ў Беларусі і пасля выбараў таксама.
Па-першае, нас запэўнілі, што правы чалавека па-ранейшаму застаюцца важным пытаннем. Пра гэта гаварылася і на сустрэчах з міністрам замежных спраў і з прэзідэнтам. І гэтак будзе заставацца ў далейшых стасунках АБСЕ і Беларусі. І ёсць зацікаўленасць у некалькіх доўгатэрміновых праектах, якія кладуцца ў кантэкст правоў чалавека».
А вось з патэнцыйнымі кандыдатамі на прэзідэнта чыноўнікі АБСЕ ні ўчора, ні сёння не сустракаліся. «Было б лепей, калі б такая размова адбылася», — лічыць лідэр АГП Анатоль Лябедзька:
«Для Аб’яднанай грамадзянскай партыі свабодныя і сумленныя выбары — адзін з галоўных прыярытэтаў.
І другое: адна з нашых задач — не дапусціць легітымізацыі вынікаў выбарчай кампаніі без свабодных і сумленных выбараў. І тут БДІПЧ стане галоўным, хто будзе вызначаць, што ў нас — выбары ці кампанія без правілаў?»
Мяркуецца, што выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»