Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Еўракамісар Хан сустрэўся з лідэрамі беларускай грамадзянскай супольнасці
«Сітуацыя з правамі чалавека і палітзняволенымі — гэта тое, што перашкаджае сёння развіццю адносін ЕС і Беларусі», — было заяўлена на сустрэчы.
У Мінску адбылася сустрэча прадстаўнікоў Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства з еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Еўрасаюза Ёханэсам Ханам і прадстаўнікамі Службы знешніх дзеянняў ЕС і Еўракамісіі.
На сустрэчы абмяркоўваліся адносіны Еўрасаюза і Беларусі, праблема палітзняволеных, выкананне правоў чалавека, узаемадзеянне з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
З беларускага боку ў сустрэчы бралі ўдзел сустаршыня Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, нацыянальны каардынатар Форума па Беларусі Андрэй Ягораў, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, старшыня грамадскага аб’яднання «Цэнтр «Супольнасць» Сяргей Мацкевіч, старшыня Гомельскага дэмакратычнага форума Пётар Кузняцоў, новаабраны старшыня Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Святлана Каралёва, каардынатар Таварыства «Зялёная сетка» Яраслаў Бекіш.
Пра вынікі сустрэчы распавёў «Свабодзе» Андрэй Ягораў:
«Камісар Хан адзначаў, што сітуацыя, звязаная з правамі чалавека і палітзняволенымі, — гэта тое, што перашкаджае сёння развіццю адносін, і гэта галоўнае пытанне, якое ёсць. І калі яно будзе вырашана, можна будзе рухацца да больш шчыльнага супрацоўніцтва з Беларуссю і імкнуцца дасягаць нейкіх змен, перш за ўсё ў тых галінах супрацоўніцтва, дзе ёсць інтарэс беларускіх уладаў і ёсць інтарэс Еўрасаюза ў кааперацыі.
Акрамя таго, еўракамісар Хан адзначаў, што ўключэнне грамадзянскай супольнасці ва ўсе працэсы ўзаемадзеяння — гэта натуральны падыход, які выкарыстоўвае Еўрапейскі Саюз у сваіх дачыненнях. І таму яны б віталі магчымасць шырэйшага ўдзелу грамадзянскай супольнасці».
Андрэй Ягораў кажа, што нейкіх абавязковых да выканання рашэнняў на такіх сустрэчах не прымаецца, але гэта дадатковы фармат камунікацый, які прадугледжаны Усходнім партнёрствам для высокіх еўрапейскіх чыноўнікаў:
«І зноў-такі, гэта месца, дзе можна паразмаўляць пра існуючыя праблемы, падыходы да іх вырашэння ў такім фармаце, дзе няма вызначальных рашэнняў, але, тым не менш, гэта дастаткова добры фармат, які дазваляе больш адкрыта адносіцца да супрацоўніцтва з іншымі суб’ектамі, падключаць, да прыкладу, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікоў бізнэсу. На маю думку, гэта карысная рэч».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»