В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Што такое культура для беларускіх чыноўнікаў
Развіццю сферы культуры ў Беларусі замінае адсутнасць культурна-палітычнай стратэгіі, яе падзел на «лаяльную» і «незалежную» і ўшчамленне непасрэдна беларускай нацыянальнай культуры.
Да такіх высноў прыйшлі аўтары маніторынгу рэалізацыі Канвенцыі ЮНЭСКА «Аб ахове і заахвочванні разнастайнасці форм культурнага самавыяўлення», праведзенага Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі.
Даследчыкі вызначаюць невысокі ўзровень развіцця сферы культуры ў межах рэалізацыі Канвенцыі, якую Беларусь падпісала ў 2006 годзе.
«Далучэнне Беларусі да Канвенцыі — гэта магчымасць сінхранізацыі нашай культуры з еўрапейскай прасторай. І зараз прыйшоў час да падвядзення вынікаў дзеянняў і эфекта ад дакумента за першае дзесяцігоддзе яго існавання», — кажа старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Таццяна Вадалажская.
Стан сферы культуры аўтары даследавалі на падставе аналізу Канвенцыі, айчынных і міжнародных даследаванняў, а таксама апытання 24 экспертаў і прадстаўнікоў культурнага асяроддзя.
Аўтары далі ацэнку ўмовам для развіцця і праявы культурнай разнастацнасці, якія ўключаюць прававыя, эканамічныя і сацыяльныя аспекты.
«Сюды ўвайшлі такія аспекты, як умовы для існавання разнастайных культурных суб’ектаў, меры эканамічнага заахвочвання, а таксама ўзровень талерантнасці грамадства для ўспрыняцця гэтай разнастайнасці ці наяўнасць прэферэнцый», — тлумачыць Таццяна Вадалажская.
Таксама аналітыкі вывучылі ўплыў культуры на развіццё грамадства, унутраныя рэсурсы і патэнцыял развіцця сферы культуры, узровень міжкультурнага ўзаемадзеяння ў краіне і па-за яе межамі.
Базавая праблема развіцця культуры ў тым, што ў беларусаў няма асэнсаванага паняцця культуры.
Сфера культуры ў беларускім заканадаўстве мае вузкае значэнне і амаль прыроўніваецца да пэўнай галіны вытворчасці. Хаця ў Кодэксе аб культуры, які плануецца прыняць у гэтым годзе, ёсць некаторыя пазітыўныя змены ў некаторых паняццях, пашырэнні круга суб’ектаў культурнай дзейнасці, вызначэнне механізмаў прыватна-дзяржаўнага партнёрства, але ж гэтае вызначэнне вельмі далёкае ад асновы Канвенцыі ЮНЭСКА.
«Тэкст праекта Кодэкса аб культуры запазычвае пэўныя рэчы з Канвенцыі ЮНЭСКА. Але Канвенцыя і беларускае заканадаўства існуюць у паралельных рэальнасцях. Калі першая арыентавана на стварэнне ўмоў для развіцця розных форм культурнага самавыяўлення і яе ўплыву на сацыяльнае і эканамічнае развіццё, то наша заканадаўства не мае такіх амбіцый. Яно разглядае культуру як асаблівы тып вытворчасці, галіну сацыяльнай дзейнасці, што ў тэрмінах Канвенцыі адзначана як індустрыя культуры», — кажа дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.
Адрозненне месца культуры і яе функцый у беларускай рэальнасці і міжнародным дакуменце пазбаўляе нас магчымасці наблізіцца да еўрапейскай і міжнароднай культурніцкай прасторы.
Розныя аспекты адпаведнасці стану беларускай культуры Канвенцыі, па ацэнках апытаных экспертаў, вар’іраваліся ад 8,9 да 12,5 балаў з максімальных 30.
Умовы для развіцця і праяўлення культурнай разнастайнасці эксперты ацанілі ў 11 балаў.
«У якасці негатыўных фактараў апытаныя называлі недасканаласць заканадаўства, існуючыя «чорныя спісы» выканаўцаў, непразрыста матываваныя адмовы ў прадстаўленні памяшканняў, адмены выставаў, практыку цэнзуры, а таксама шэраг эканамічных механізмаў, якія негатыўна адбіваюцца на недзяржаўным сектары», — кажа аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Алёна Зуйкова.
Уплыў культуры на развіццё грамадства эксперты ацанілі ў 8,9 балаў.
Дзве культуры: незалежная і дзяржаўная — знаходзяцца ў няроўным становішчы, лічаць удзельнікі апытання. Першая не мае магчымасці для масавага ўздзеяння на грамадства, а другая негатыўна ўплывае на нацыянальную тоеснасць і знаходзіцца пад уздзеяннем расійскай культуры.
«Гэтыя дзве плыні адна адну не падтрымліваюць, нясуць розны возбраз краіны і яе культуры. Такі падзел стварае паралельнасць, якая не дае нам развівацца, прадстаўляць адзіную беларускую культуру за мяжой», — лічыць Таццяна Вадалажская.
Праблемы культуры стварылі кола перашкод для пашырэння культурніцкіх ініцыятыў і ўздзеяння на грамадскасць. Культурныя праекты не прыносяць прыбыткаў, таму бізнес не бачыць сэнсу іх фінансаваць. На сродкі, якія і дзяржава, і бізнес укладваюць у культуру, яна можа захоўвацца, але не развівацца. Акрамя гэтага паніжаецца прэстыж культуры з-за невялікіх заробкаў прафесіяналаў гэтай сферы.
Эксперты вызначылі высокі чалавечы і творчы патэнцыял культуры: ёсць шмат ініцыятыў, даволі крэатыўных людзей. Але і ў гэтым напрамку адзнака толькі 10,1 балаў, таму што застаюцца перашкоды для пашырэння гэтага патэнцыялу. То бок якасная падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца толькі ў асобных галінах, і якасць яе зніжаецца. Таксама амаль адсутнічае падрыхтоўка спажыўцоў культуры, якая звычайна даецца ў агульнаадукацыйных установах.
Развіццё міжкультурнага ўзаемадзеяння апытаныя ацанілі 12,5 баламі.
«Асноўны экспарцёр беларускай культуры — гэта дзяржава, але ў нас няма адмысловай праграмы кшталту той, якую выкарыстоўваюць іншыя краіны для прасоўвання сваёй культуры. Таму за мяжой часта не заўважаюць адметных асаблівасцяў Беларусі», — тлумачыць Алена Зуйкова.
У той жа час узровень індывідуальных міжнародных кантактаў працягвае расці.
Узаемадзеянне суб’ектаў культурнай палітыкі, на думку экспертаў, не перавышае 9 балаў.
Прадстаўнікі культурніцкага асяроддзя і аналітыкі адзначылі, што ўдзел грамадзянскай супольнасці і бізнеса ў рашэннях па культуры застаецца пад кантролем дзяржавы, з боку рэгулятараў дамінуе прынцып дазвалення, а не супрацоўніцтва.
«У нас ёсць каардынацыя, але няма ўзаемадзеяння розных суб’ектаў у сэнсе культурнай палітыкі», — падкрэслівае Таццяна Вадалажская.
Эксперты лічаць, што апошнім часам заўважная новая плынь беларускай нацыянальнай культуры ў недзяржаўным сектары, і што дзяржава пачынае здымаць перашкоды для яе развіцця. Але непразрыстасць і неадназначнасць законаў і практыкі ў культуры захоўвае падазронасць, што ў любы момант адраджэнне беларускай культуры можа сгарнуцца. Таму яшчэ рана казаць пра сталы трэнд развіцця культуры самавызначэння.
Гл. справаздачу па выніках маніторынгу выканання Рэспублікай Беларусь канвенцыі ЮНЕСКА
Гл. відэазапіс прэзентацыі маніторынгу:
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»