Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Таццяна Вадалажская: Спадзяюся, што цытаванне вядомых беларусаў стане модай
Увосень з’явіцца народны цытатнік, які будзе змяшчаць думкі вядомых беларусаў. У стварэнні кнігі возьмуць удзел знакамітыя мастакі і дызайнеры, а напярэдадні яны збяруцца на адмысловым пленэры.
Праект «Цытуй сваё!» не скончыўся, а толькі распачаў Год беларускага мыслення, кажуць яго арганізатары. Цытаванне пяройдзе ў новую фазу, і адбудзецца гэта ўжо ў жніўні. Хутка да асэнсавання інтэлектуальнай спадчыны краіны далучацца мастакі і дызайнеры — высілкамі творцаў цытаты і іхнія знакамітыя аўтары атрымаюць шмат візуальных інтэрпрэтацый.
Што паспела адбыцца за два месяцы народнага цытавання і якія крокі прадугледжвае наступная фаза праекта? Пра гэта мы пагутарылі з аднім з арганізатараў «Цытуй сваё!», каардынатарам Лятучага ўніверсітэта Таццянай Вадалажскай.
— Таццяна, падсумуйце, калі ласка, вынікі пілотнай часткі супольнага праектf «Цытуй сваё!», якой распачаўся Год беларускага мыслення.
— Датычна вынікаў не варта казаць пра нешта дакладнае, бо нашая задача была ў тым, каб крыху раскрыць тэму, звярнуць увагу людзей да скарба, які мы маем, да магчымасцей, якія ёсць у беларускага мыслення, да пытанняў і праблем, якія і шмат год таму, і зараз разгортваюцца вельмі трапнымі выразамі, думкамі.
Мне падаецца, нам удалося актуалізаваць гэта: можа, не ў самым шырокім коле, але, тым не менш, даволі шмат людзей захапіліся гэтай ідэяй, уцягнуліся і ў цытаванне, і ў распаўсюд новых цытат. І, я думаю, першы крок зроблены.
— Ці здзівілі чымсьці асабіста вас тыя два месяцы праектнага жыцця, цягам якіх беларусы дасылалі ўпадабаныя цытаты?
— Беларускае мысленне развіваецца і больш вядома менавіта праз літаратуру — прозу і паэзію. Таму даволі шмат думак і цытат, сапраўды, былі ўзятыя з творчасці паэтаў, а не з трактатаў філосафаў ці выступаў палітыкаў. Гэта стварыла маё разуменне таго, пра што думае беларуская нацыя.
Па-другое, мяне здзівіла няроўнасць ведання беларусамі сваёй інтэлектуальный спадчыны. Мы добра ведаем суайчыннікаў, якія працавалі ў XX стагоддзі. Але тых, хто былі раней, дык не... Яны застаюцца яшчэ нераскрытым скарбам! Спадзяюся, што якраз зварот да выбітных людзей, да адмыслоўцаў будзе для нас больш цікавай рэччу з мінулага.
— Вакол праекта паспеў скласціся фан-клуб беларускай думкі. Колькі чальцоў ён зараз налічвае, і што гэта за людзі?
— Дакладна не магу сказаць, але дзесьці каля трыдцаці з нечым чалавек, якія дасылалі нам цытаты. І шмат хто з іх дасылаў не адну, а нават падборкі цытат па некалькі разоў.
Гэта абсалютна розныя людзі. Сярод іх — дзеячы культуры, вядомыя людзі. А ёсць і проста аматары беларускага мыслення і беларускай літаратуры, бо ўсё ж большасць цытат, як я ўжо казала, менавіта з літаратуры.
— У жніўні праект уступіць у новую фазу — у прыватнасці, плануецца распрацаваць канцэпт-макет адмысловай кнігі беларускай думкі. Што ўвогуле запланавана зрабіць?
— Мы вырашылі, што зачыняць праект няма сэнсу і што ўсё толькі пачынаецца. Наступная фаза будзе складацца з некалькіх напрамкаў. Па-першае, мы паспрабуем публікаваць не раз на дзень адну цытату, а падборкі цытат знакамітых людзей Беларусі. Гэтаму ўжо трошчакі задала тон Ірына Дубянецкая ў апошнім матэрыяле. І мы будзем цікавіцца ў філосафаў, у культурных і палітычных дзеячоў пра тыя думкі, якія яны памятаюць, выкарыстоўваюць і да якіх звяртаюцца ў сваіх роздумах. Я думаю, гэта будзе цікава. Гэта іншы позірк на беларускае мысленне.
Акрамя таго, мы збіраемся стварыць і выдаць цытатнік. Будзем рабіць гэта таксама супольна, талакой і, магчыма, выкарыстоўваючы такія сродкі, як краўдфандынгавая платформа, бо сэнс гэтага цытатнічка ў тым, каб ён быў народным.
Да яго стварэння будуць прыцягнуты дызайнеры, каб кніга атрымалася зручнай і выглядала прыемна, каб яе можна было і сабе пакінуць як прыгожую рэч, і камусьці падараваць.
Пакуль фармата няма, але паралельна мы будзем рабіць невялікі пленэр з мастакамі і дызайнерамі, таксама прысвечаны беларускаму мысленню і ўвасабленню нейкіх вобразаў, на якія падштурхоўваюць думкі, персоны Беларусі... Можа, штосьці з гэтых вобразаў будзе выкарыстана ў цытатнічку ў якасці вокладкі, ілюстрацый.
— Калі адбудзецца гэты пленэр?
— Напачатку верасня.
— Ці ёсць ўжо спіс імён мастакоў і дызайнераў, якія возьмуць у ім удзел?
— Пакуль у нас яшчэ няма дакладнага спісу, усё вельмі прыкладна. Дакладная інфармацыя з’явіцца пазней, і мы абавязкова ёй падзелімся.
Мы спадзяемся, што наш праект і далей будзе распаўсюджвацца, што людзі будуць далучацца. Для гэтага намі створана суполка ў Фэйсбуку, і я спадзяюся, што цытаванне вядомых беларусаў стане модай. Мы жадаем пашыраць кола арганізатараў «Цытуй сваё!» і супольна абмяркоўваць, што і як рабіць у будучыні.
* * *
Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, Грамадская кампанія«Будзьма беларусамі!», Беларускі калегіум і «Мова Нанова» пашыраюць кола фан-клуба беларускай думкі. Заклікаем усіх далучацца да суполкі «Цытуй сваё!» у Фэйсбуку і запрашаць туды сяброў! Працягваем дасылаць і абмяркоўваць улюбёныя цытаты беларускіх аўтараў на электронную скрыню: [email protected]!
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»