Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Лукашэнка заклікае да рэформ АБСЕ, каб падвысіць бяспеку ў Еўропе (Відэа)
Апошнім часам у Беларусь зачасцілі еўрапейскія чыноўнікі высокага ранга. Ці то выбарчы год, ці ўсё ж вайна ў рэгіёне іх сур’ёзна занепакоіла. 21 ліпеня з афіцыйным візітам Мінск наведаў старшыня Арганізацыі бяспекі ды супрацоўніцтва ў Еўропе, міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч.
Першая сустрэча адбылася з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімірам Макеем. Які скарыстаўся магчымасцю кінуць некалькі камянёў у бок арганізацыі. Паводле Макея, украінскі канфлікт паказаў, што АБСЕ — у сур’ёзным крызісе, ды заклІкаў да кардынальнага перафарматавання. А ў дадатак абвінаваціў арганізацыю ў няслушным падыходзе да краін-членаў.
Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі:
«Асноўным прынцыпам дзейнасці арганізацыі з’яўляецца высоўванне нейкіх прэтэнзій і абвінавачанняў па прынцыпе: «Я маю рацыю — ты не маеш рацыі». Таму наша агульная задача ў тым, каб адыйсці ад прэтэнзій і абвінавачанняў».
Пужаў вайною ва Украіне ды сумняваўся ў эфектыўнасці арганізацыі і Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы са старшынём АБСЕ.
Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі:
«З аднаго боку, патрэбна арганізацыя, якая павінна гуляць значную ролю ў забеспячэнні бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе. З іншага боку, недастатковая роля. І ў гэтым віна ў першую чаргу самой арганізацыі і кіраўнікоў краін-членаў».
Нелюбоў уладаў Беларусі да АБСЕ зразумелая. Гэтая міжнародная арганізацыя амаль 20 гадоў не прызнае выбары і рэферэндумы ў Беларусі дэмакратычнымі ды свабоднымі. Цяпер, калі ў АБСЕ старшынствуе сяброўская Сербія, а сама арганізацыя больш цікавіцца сканчэннем вайны ў рэгіёне, улады Беларусі разлічваюць на г.зв. «адлігу» з боку Захаду. Але ці варта?
Паўлюк Быкоўскі, палітычны аглядалнік:
«Яркіх прыкмет нейкіх змен я не бачу. Але, канечне, краіна, якая старшынствуе ў АБСЕ ды можа згуляць ролю добрага паліцыянта і нечага дабіцца — можа, гэта адыграе ролю, але наўрад ці».
Арганізацыя ў пытаннях бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе — найбуйнейшая рэгіянальная ўстанова, што займаецца бяспекаю. АБСЕ аб’ядноўвае 57 краін Еўропы, Цэнтральнай Азіі ды нават ЗША і Канаду. Але ці займае яна цяпер такое важнае месца ў палітычным пантэоне свету?
Уладзімір Мацкевіч, метадолаг:
«На жаль, сёння АБСЕ хутчэй нагадвае статыста ў пытаннях бяспекі ў Еўропе, і сама яна не здольная вырашыць тых функцый, якія былі ўскладзеныя на момант яе стварэння».
Паводле Уладзіміра Мацкевіча, пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны, рэформ і перагляду патрабуе не толькі АБСЕ, але ўся сістэма бяспекі ды супрацоўніцтва ў Еўропе. Бо адкуль ідзе найбольшая небяспека для нашага рэгіёна — цяпер зразумела.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»