Уладзімір Мацкевіч: Збор подпісаў — гэта выбарчы фарс (Аўдыё)

27.07.2015
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

«Збор подпісаў і тое, што адбываецца на палітычным полі, называць выбарамі нельга. Гэта выбарчы фарс і не больш за тое», — адзначае метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

На яго думку, хада сёлетняй выбарчай кампаніі не вельмі адрозніваецца ад папярэдніх, якія адбываліся ў Беларусі:

«Тое, што ўжо з’яўляецца ў сацыяльных сетках, паказвае, што ўсё ідзе як звычайна. Подпісы за Лукашэнку збіраюцца побач з пікетам Караткевіч, пікет гэты пад бел-чырвона-белым сцягам, і добра пачуваюцца адзін з адным побач гэтыя два сцягі. Тое, што звычайна бывае ў гэтых электаральных кампаніях».

23-га ліпеня ў Беларусі стартаваў збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы. Гэты этап прэзідэнцкай кампаніі будзе доўжыцца да 21-га жніўня ўключна.

Ініцыятыўным групам прэтэндэнтаў неабходна сабраць найменьш сто тысяч подпісаў выбаршчыкаў, каб зарэгістраваць сваіх вылучэнцаў кандыдатамі на прэзідэнцкую пасаду.

Выбары ў Беларусі пройдуць 11-га кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя


Другие публикации