Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Штучныя жарсці выбарчай кампаніі?
Абвастраюцца дыскусіі ў апазіцыі наконт фармату далейшага ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі. Пра што сведчаць вынікі фармавання ўчастковых выбарчых камісій? Чаму ў апазіцыйным асяроддзі пачалася кампанія супраць Таццяны Караткевіч? Ці магчымая нейкая новая эфектыўная тактыка апазіцыі?
Гэтыя пытанні абмеркавалі за круглым сталом «Экспертызы Свабоды» метадолаг Уладзімір Мацкевіч і кіраўнік праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.
Вынікі фармавання ўчастковых выбарчых камісіяў
Валер Карбалевіч: «Ад апазіцыі ва ўчастковыя камісіі ўвайшлі толькі 32 асобы. Было вылучана ўсяго ад грамадскіх арганізацый дэмакратычнай скіраванасці 516 чалавек. Нават на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах іх было 183.
То бок ніякай унутрыпалітычнай лібералізацыі не назіраецца, хоць вызваленне палітвязняў давала сякія-такія надзеі. Як гэта можна пракаментаваць?»
Уладзімір Мацкевіч: «Ніякіх падстаў для змен у палітычнай сістэме, часткай якой з’яўляюцца выбары, няма. Вызваленне палітвязняў звязана не столькі з выбарчай кампаніяй, колькі з станам эканомікі і неабходнасцю наладжваць стасункі з Захадам».
Андрэй Паротнікаў: «Вынікі чаканыя. Бо цяперашні рэжым няздольны да палітычнай трансфармацыі, акрамя імітацыйных крокаў».
Валер Карбалевіч: «Але нават з гледзішча імітацыі можна было б колькасць прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчых камісіях захаваць на ўзроўні мінулай прэзідэнцкай кампаніі».
Андрэй Паротнікаў: «Ва ўмовах эканамічнага крызісу ўлады не пойдуць на рызыку пашырэння прасторы для апазіцыі».
Чаму ў апазіцыйным асяроддзі пачалася кампанія супраць Таццяны Караткевіч?
Валер Карбалевіч: «Апазіцыйныя структуры ўтварылі грамадзкую камісію па праверцы правільнасці подпісаў за Таццяну Караткевіч. Чым вы патлумачыце такія дзіўныя хады і дзеянні апазіцыі? Гэта адзінае, чым яна можа заняцца падчас выбарчай кампаніі?»
Уладзімір Мацкевіч: «Ёсць дзве прычыны такіх паводзін апазіцыі. Па-першае, структуры, якія створаны і не маюць рэалістычных мэт, прыдумляюць сабе працу. Гэты закон Паркінсона, які тычыцца бюракратычных структур, тычыцца і апазіцыі.
Па-другое, у беларускім грамадстве існуе высокая ступень недаверу. Паводле апытанняў НІСЭПД, 83–85% беларусаў нікому не давяраюць. У апазіцыйным асяроддзі гэтая лічба нават і большая. Вось і не вераць, што каманда Таццяны Караткевіч сабрала 100 тысяч подпісаў. У што, папраўдзе кажучы, ніхто не верыць».
Андрэй Паротнікаў: «Па-першае, гэтая кампанія не супраць Таццяны Караткевіч, а супраць Андрэя Дзмітрыева. Па-другое, я не пагаджуся з тэзісам, што гэта імітацыя дзейнасці. Гэта самая наўпроставая дзейнасць і барацьба, але ўнутрывідавая. Кампанія супраць Таццяны Караткевіч — гэта барацьба за ўласнае выжыванне пасля выбараў.
Калі лідэры дзвюх найстарэйшых і, па іхніх словах, найбуйнейшых партый не змаглі набраць 100 тысяч подпісаў, то гэта сведчыць альбо пра тое, што іхнія лідэры — ніякія не лідэры, альбо пра тое, што гэтыя партыі дэградавалі, яны недзеяздольныя. Я схіляюся да другога варыянту. Думаю, да такой жа высновы прыйшлі і вонкавыя донары. Валтузня вакол подпісаў Караткевіч — гэта спроба захаваць сваю кармавую базу пасля выбараў. Маўляў, і яна не сабрала, мы ўсе ў роўнай меры ўбогія».
Уладзімір Мацкевіч: «Маўляў, калі тануць, дык усім разам».
Чым вымяраецца моц палітыкаў?
Валер Карбалевіч: «Але ўва ўсіх краінах моц той ці іншай палітычнай сілы ці палітыка вымяраецца па выніках выбарчай кампаніі. Здавалася б, каб прадэманстраваць сваю моц, у тым ліку і вонкавым спонсарам, трэба было б пайсці ў кампанію, сабраць 100 тысяч подпісаў. А тут моц даказваецца неяк па-іншаму».
Уладзімір Мацкевіч: «У нас шмат што па-іншаму. Мы ніяк не можам зразумець, што беларускі рэжым — гэта не нейкая недарэчнасць, а досыць прасунутая форма аўтарытарызму і нават таталітарызму, прыстасаваная да сучасных дэмакратычных умоў у свеце і да інфармацыйнага грамадства. Таму тут, у Беларусі, удзел у выбарах не дае ніякай моцы. Напрыклад, у камуністычнай Польшчы ці ГДР, акрамя кіроўнай партыі, былі і іншыя партыі. Але ці маглі яны ўплываць на палітыку? Так і тут. У нас працуюць паліттэхналогіі трэцяга пакалення. І маніпулятыўныя тэхнікі дазваляюць імітаваць прысутнасць нібыта незалежных палітычных сіл. Але яны ўплываюць не болей, чым дазваляюць улады».
Валер Карбалевіч: «Але ранейшы досвед сведчыць, што толькі тыя апазіцыйныя палітыкі маюць рэйтынгі, якія былі кандыдатамі ў прэзідэнты».
Уладзімір Мацкевіч: «Гэта рэйтынгі, якія трохі перавышаюць статыстычную хібнасць. Праблема ў тым, што ад выбараў да выбараў не захоўваецца пераемнасць кандыдатаў. У нас аднаразовыя кандыдаты. Дзе сёння Мілінкевіч, Казулін? Таму ўсе гэтыя рэйтынгі сведчаць пра сезоннае абвастрэнне палітычнай зацікаўленасці».
Андрэй Паротнікаў: «Справа ў тым, што ніхто з апанентаў Лукашэнкі не ставіць задачу прыходу да ўлады. Гэтае аб’яднанне апазіцыі супраць Караткевіч накіравана на тое, каб не даць Дзмітрыеву высунуцца наперад і засяродзіць на сваёй арганізацыі ўвагу вонкавых партнёраў».
Ці магчымая нейкая новая эфектыўная тактыка апазіцыі?
Валер Карбалевіч: «Цяпер у апазіцыі пэўная разгубленасць. Невядома, што рабіць, якую тактыку ўзяць на ўзбраенне нават падчас гэтай выбарчай кампаніі. Вось на прэсавай канферэнцыі 28 жніўня Уладзімір Някляеў запатрабаваў вярнуць Міколу Статкевічу статус кандыдата ў прэзідэнты. У адваротным выпадку трэба прызнаць гэтыя выбары несапраўднымі, а хто працягвае ў іх удзельнічаць — той здраднік. Іншыя казалі, што трэба спыніць выбары ці ігнараваць іх. Як вы гэта ацэніце?»
Андрэй Паротнікаў: «Палітыкі, якія давалі прэсавую канферэнцыю (Някляеў, Статкевіч, Лябедзька, Севярынец) — гэта палітыкі ўзору 1990-х гадоў. Іх час скончыўся. Яны нічога іншага не ўмеюць рабіць, як ствараць блокі, прымаць стратэгіі, пра якія самі забываюць праз два тыдні. Таму і гэта чарговае трызненне».
Валер Карбалевіч: «Чаму на змену гэтым, як вы кажаце, «палітыкам старога ўзору» не прыйдуць маладыя, моцныя, эфектыўныя? Прырода ж не церпіць пустаты. Гэта ж закон прыроды: маладое і эфектыўнае выцясняе старое і неэфектыўнае. Або гэты закон у Беларусі не дзейнічае? Ці, можа, гэтыя палітыкі зусім не састарэлыя ў палітычным сэнсе?»
Андрэй Паротнікаў: «Бо старая генерацыя мёртвай хваткай учапілася ў свае пасады. Яны абапіраецца на вонкавыя рэсурсы, дзе таксама два дзясяткі гадоў сядзяць бюракраты. І яны працуюць з тымі, з кім звыклі працаваць».
Уладзімір Мацкевіч: «У апазіцыі не хапае салідарнасці і ўзаемакарыснай дапамогі. Кемлівыя маладыя патэнцыйныя лідэры проста не высоўваюцца. Бо разумеюць, што не час, не хочуць падстаўляцца. Пры іншых умовах яны высунуцца наперад».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»