Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Мацкевіч — арганізатарам пікета: Вы ствараеце шоў, якое патрэбна Лукашэнку і Ярмошынай
Метадолаг Уладзімір Мацкевіч заклікаў Мікалая Статкевіча, Анатоля Лябедзьку і Уладзіміра Някляева не праводзіць больш вулічных акцый, бо яны «падаграюць цікавасць да гэтых «выбараў».
У звароце, змешчаным у Фэйсбуку, Уладзімір Мацкевіч адзначае:
«Чаго вы дамагліся і чаго дамагаліся? Бо нічога, акрамя «карцінкі», не атрымалася. Той маленькі натоўп, што атрымаўся на «карцінцы», не варты часу, энергіі і намаганняў лідэраў нацыянальнага ўзроўню.
«Карцінка» кволая атрымалася, але гэта ўсё ж станоўчы вынік. Маленькі, але станоўчы. Але яго пераважвае вялікі адмоўны вынік! Вы падаграеце цікавасць да гэтых «выбараў». Вы ствараеце шоў, якое патрэбна Лукашэнку і Ярмошынай, вы працуеце на іх PR. Кожнае такое шоў, кожны такі фарс, кожны скандал, кожная «карцінка» дадае пэўную колькасць тых, хто прыйдзе на ўчасткі 11 кастрычніка».
Паводле Мацкевіча, больш не трэба «дэманстраваць навязліва, пафасна, карцінна і бязглузда».
«Кемлівыя і разважлівыя людзі ўсё зразумелі пра гэтыя «выбары» і адвярнуліся ад іх. Засталіся экзальтаваныя, рамантычныя, наіўныя. Вы дадаяце ім марнай надзеі і адштурхоўваеце ад сябе кемлівых і разважлівых.
Экзальтацыя пройдзе, яна заўсёды хутка праходзіць. А высновы пра вас як пра пафасных правадыроў экзальтаваных падлеткаў у разважлівых застануцца. І вам гэта яшчэ адгукнецца. Хоць якая вам розніца! Вы ўжо страцілі рэшткі свайго палітычнага і сацыяльнага капіталу папярэднімі бязглуздымі ўчынкамі», — зазначае Уладзімір Мацкевіч.
Паводле Мацкевіча, палітыткі не ведаюць, што рабіць далей, што «бачна па гэтым пікеце».
«Я не вінавачу вас у гэтым. Разумею, чаму ў вас няма ніякага плану ні на доўгую, ні на кароткую перспектыву.
Але вы хоць крок да таго, каб яго зрабіць, здольныя зрабіць? Ці вашага розуму хапае толькі на тое, каб бузіць пад дзвярыма ўнівэрмагу? Мне няма справы да таго, як вы марнуеце свой імідж, аўтарытэт і палітычны капітал. Гэта належыць вам, і вы маеце права рабіць з сабой, з тым, што маеце, усё, што заўгодна! Мне ёсць справа да Радзімы, свабоды, будучыні. Пытанне толькі ў тым, з вамі ці на вас ужо цалкам трэба ставіць крыж? Залічыць вас у поўныя лузеры?», — піша Уладзімір Мацкевіч.
Спадарства!Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Владимир Некляев Uladzimir Niakliaeu!У мяне да вас вялікая просьба: Не ...
Posted by Мацкевич Владимир on 10 сентября 2015 г.
Радыё «Свабода»
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»