В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Грамадства хварэе — салідарнасць нізкая (Фота)
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў прэзентавалі 29 верасня ў Мінску вынікі сацыялагічнага даследавання «Патэнцыял салідарнасці ў беларускім грамадстве».
Эмпірычнай базай даследавання стала агульнанацыянальнае апытанне, праведзенае ў траўні-чэрвені 2015 года. Кампаніяй «Новак» па спецыяльнай методыцы было апытана больш за 1000 рэспандэнтаў.
Якія асаблівасці даверу сацыяльным інстытутам і супольнасцям у Беларусі? Ці ўплываюць структура сацыяльных ідэнтыфікацый і давер сацыяльным інстытутам на ўдзел у салідарных дзеяннях? Якія каштоўнасці, падзеі, паняцці аб'ядноўваюць, а якія падзяляюць беларускіх грамадзян? Ці можна выявіць у структуры грамадства групы, аб'яднаныя нейкімі агульнымі каштоўнасцямі і ўяўленнямі? Наколькі група, якую прынята называць «арганізаванай грамадзянскай супольнасцю», адрозніваецца па патэнцыялу салідарнасці ад грамадства ў цэлым?
На гэтыя пытанні паспрабавалі даць адказ даследчыкі: Таццяна Вадалажская, Алена Арцёменка і Андрэй Ягораў. У якасці вядучай прэзентацыі выступала Аксана Шэлест.
Даследчыкі паспрабавалі ацаніць узровень патэнцыялу грамадска-палітычнай салідарнасці ў беларускім грамадстве і прыйшлі да высновы, што ён вельмі нізкі.
Сярод тэзісаў прэзентацыі можна адзначыць такія:
- Людзі ў выпадку парушэння сваіх правоў у большасці сваёй не давяраюць ні дзяржаўным, ні недзяржаўным інстытутам. Выснову: на сённяшні дзень як дзяржаўныя, так і грамадскія інстытуты не выконваюць сваю функцыю.
- У грамадстве назіраецца нізкі ўзровень гарызантальнага і вертыкальнага даверу. Частата звароты да розных інстытутаў невысокая.
- Давер, якое назіраецца, пераважна размяркоўваецца ў групе «сям'я і блізкія сябры». У іншых групавых тоеснасцях патэнцыял салідарнасці вельмі нізкі.
У мінулым годзе ЦЕТ і BISS даследавалі патэнцыял салідарнасці грамадзянскай супольнасці. Як стала цяпер зразумела, салідарнасць у беларускім грамадстве ў параўнанні з «трэцім сектарам» аказалася яшчэ меншай, што, на думку Андрэя Ягорава, сведчыць аб сацыяльных хваробах, якія перажывае грамадства. Сярод іх — патэрналізм, арыентацыя на ўладу, якая вырашыць за нас праблемы, непрыманне рашэнняў праблемных пытанняў праз публічныя грамадскія інстытуты, спецыяльна для гэтага прызначаныя, выкарыстанне асабістых сувязей, што спараджае карупцыю і г.д.
UPD.: Гл. справаздачу па выніках даследавання патэнцыялу салідарнасці ў беларускім грамадстве
Другие публикации
-
Почему граждане и государство не могут договориться?
Мнение общественности часто не учитывают, а лишь цинично «изучают». Почему так и можно ли делать иначе?
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.