В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбыўся ў Коўна (Фота і аўдыё)
Больш за чатырох сотняў даследчыкаў з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Нямеччыны ды іншых краін сабраліся на V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.
Гэтае буйное навуковае мерапрыемства традыцыйна праходзіла ў літоўскім горадзе Коўна. Міжнародная і рэгіянальная бяспека была адной з асноўных тэм Кангрэса.
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі распачаўся з абмеркавання тэм, прысвечаных беларуска-нямецкім адносінам, а таксама некаторым падзеям, звязаным з Другой сусветнай вайной.
Пасля пленарнага пасяджэння праца ў секцыях на Кангрэсе адбывалася ў розных карпусах Універсітэта Вітаўта Вялікага.
«Патэнцыял салідарнасці беларускага грамадства — вельмі нізкі. Гэта тычыцца не толькі ўдзелу ў акцыях салідарнасці, але і магчымасцей супрацоўніцтва», — распавёў філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч у інтэрв’ю Радыё Рацыя. Гэтую тэму таксама абмеркавалі ў межах Кангрэса даследчыкаў Беларусі:
«Гэта, напэўна, тлумачыцца тым, што ў нас няма каштоўнаснай еднасці. Мы так і не ўсвядомілі сябе беларусамі, што мы адзіны народ, незалежна ад нашых поглядаў, ад палітычных ці нейкіх іншых арыентацый. Усё гэта сёння не спрыяе таму, каб мы маглі нешта супольна рабіць ці з нечым супольна змагацца».
Паводле даследавання, прадстаўленага Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі ды Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў, 38 працэнтаў беларусаў з’яўляюцца «апорай беларускай сістэмы». Прыкладна кожны пяты — арыентуецца на еўрапейскія паняцці ў плане лепшага побытавага жыцця. Самая вялікая група — больш за 40 працэнтаў — беларусы, якіх эксперты назвалі групай «ігнору», і якія не салідарызуюцца ні з кім.
Сапраўднай панэльнай дыскусіяй апынулася праца ў малой зале Універсітыта Вітаўта Вялікага падчас абмеркавання становішча з грамадзянскай супольнасцю, дзе праходзіў круглы стол па тэме «Грамадзянская супольнасць у развіцці: змена парадыгмы?»
Дыскусію мадэраваў Улад Вялічка (Беларусь). Удзельнічалі Габрыэль Фрэйтар (Нямеччына), Антанэла Вармарбіда (Бельгія), Сяргей Дацюк (Украіна), Андрэй Ягораў (Беларусь) і Наталля Харчанка (Украіна).
Ці патрабуецца рэвізія падставовых паняткаў і падыходаў у сувязі з узнікненнем новых форм неарганізаванай грамадзянскай супольнасці, такія як каірскі Тахрыр, стамбульскі Таксім, украінскі Майдан — з’яваў новага тыпу грамадзянскай самаарганізацыі, якія разгортваюцца па-за звыклымі формамі рэспектабельных НДА?
Даклад Сяргея Дацюка і ягоная пазіцыя, з’вязаная з іншым вызначэннем і разуменнем грамадзянскай супольнасці, выклікаў жывую дыскусію ўдзельнікаў.
Пытанні і рэплікі гучалі не толькі ад заяўленых выступоўцаў але і з зала, па-беларуску ды па-англійску.
На Кангрэсе даследчыкаў Беларусі былі агучаныя ўзнагароды за найлепшыя навуковыя публікацыі. Вядоўцамі ўрачыстага мерапрыемства выступілі доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая і былы галоўны рэдактар часопіса «Архэ» Валер Булгакаў.
Па гісторыі ў катэгорыі «манаграфіі» адзначана праца Анастасіі Скеп’ян (Князі Слуцкія. — Мінск., 2013). За найлепшы артыкул узнагароджаны Сяргей Токць (Нараджальнасць і смяротнасць у традыцыйнай сялянскай супольнасці Беларусі ХІХ — пачатку ХХ ст. (па матэрыялах Глыбоцкага прыходу) // Беларускі гістарычны часопіс. — 2014).
Прэміяй імя Зоры Кіпель па гуманітарных навуках адзначана ў катэгорыі «манаграфіі» праца Міколы Хаўстовіча (Даследаванні і матэрыялы: літаратура Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў. — Варшава, 2014). У катэгорыі «артыкулы» — Маргарыты Аляшкевіч (Стратэгіі поспеху ў беларускай літаратурнай крытыцы // Studia Białorutenistyczne. — 2013).
У сацыяльна-палітычных навуках адзначаны артыкул Аляксея Ластоўскага і Надзеі Яфімавай (Вытокі нацыянальнай дзяржаўнасці ў беларускай гістарычнай памяці // ARCHE. — 2013. — № 2).
Таксама сёлета ўпершыню ўручылі ганаровы дыплом за замежную манаграфію на беларускую тэматыку. Тут адзначана праца Маргарыты Бальмаcэды (Margarita Balmaceda. Living the High Life in Minsk. Russian Energy Rents, Domestic Populism and Belarus’ Impending Crisis. Central European University Press, 2014).
Больш падрабязнасцей глядзіце на сайце Беларускага Радыё Рацыя
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»