Ток-шоу «Форум»: Ці засталася ў беларусаў публічная прастора? (Відэа)

11.10.2015
Belsat.eu

Ці засталося штосьці жывое ў беларускай палітычнай сферы, спрачаюцца Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька, Андрэй Дзмітрыеў і іншыя.

Тэлевядоўца Эдуард Мельнікаў прыгадвае перадвыбарчыя дэбаты 1994 года паміж тагачасным прэм’ерам Кебічам і кандыдатам Лукашэнкам, якія ён сам і вёў. Журналіст задаецца пытаннем: ці не згубілася ў нас увогуле публічная прастора і публічная палітыка? Ці не страцілі мы веру ў гэтае добрае слова «дэмакратыя»?

«Я спачуваю нашым прафесійным палітыкам, бо ў іх ёсць магчымасць толькі толькі імітаваць палітычны працэс», — заявіў філосаф Уладзімір Мацкевіч.

З гэтым катэгарычна не згадзіўся паэт, кандыдат на прэзідэнцтва ў 2010-м годзе Уладзімір Някляеў.

Дыскусія цалкам — у відэа:

Belsat.eu


Другие публикации