Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Захад расчараваны вынікамі выбараў (Відэа)
Дзень выбараў у Беларусі прайшоў у спакойна абстаноўцы. Але Мінск павінен выконваць свае абяцанні перад міжнароднай супольнасцю.
Такую заяву вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні і камісара ЕС па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Ёханеса Хана распаўсюдзіў Еўрапейскі Саюз.
Мая Кацыянчыч, прэс-сакратар Еўракамісіі:
«Вельмі важна, у якіх умовах праводзіліся прэзідэнцкія выбары. Мы працягваем заклікаць Беларусь, яе ўлады працаваць над паляпшэннем стасункаў з Еўрапейскім Саюзам».
Пры гэтым у краінах ЕС адзначаюць, што сёння стасункі з Беларуссю пацяплелі, але галоўным чынам яны грунтуюцца толькі на эканоміцы. Вось толькі дыялог павінен будавацца на аснове дэмакратычных каштоўнасцей ды правоў чалавека.
Альгірдас Буткявічус, прэм’ер-міністр Літвы:
«Беларусь не далучылася — што нас вельмі пазітыўна настроіла, — да эканамічных санкцый, якія ў дачыненні да Еўрасаюза і ў дачыненні да нас прымяняе Расія, і трэба прыняць да ўвагі і тое, што былі вызвалены палітычныя вязні. Аднак мы чакаем ад Беларусі і іншых крокаў у накірунку дэмакратыі, бо такія крокі — гэта толькі пачатак».
У сваю чаргу, у ЗША навогул выбарамі, што адбыліся ў нашай краіне, расчараваныя.
Марк Тоўнер, прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША:
«У справаздачах АБСЕ і ПАСЕ адзначаны сур’ёзныя праблемы з падлікам галасоў, фармаваннем складу тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій, а таксама з адсутнасцю фундаментальных рэформ у Беларусі, недасканаласцю прававой базы, якая рэгулюе выбары».
Ці гатовая Беларусь да змен у дэмакратычны бок? З аднаго боку, сёння Лідзія Ярмошына прызнала справаздачу АБСЕ па выбарах дастаткова аб’ектыўнай і абяцала прааналізаваць заўвагі і зрабіць вывады. Але пакуль гэта толькі словы, раней кіраўніца ЦВК адмаўляла неабходнасць змен у выбарчае заканадаўства.
Уладзімір Мацкевіч, філосаф і метадолаг:
«Не раіў бы нікому чакаць нейкіх змен навогул у выбарчым працэсе, заканадаўстве. Хутчэй за ўсё, у гэтым выпадку рэжым перамог. Ён настаяў на тым, каб выбарчы працэс надалей быў цалкам падкантрольны рэжыму».
У сваю чаргу, пацяпленне стасункаў з Захадам, а таксама заявы аб магчымым прыпыненні санкцый у дачыненні кіраўніцтва краіны, на думку эксперта, зусім не звязаныя з выбарамі.
Уладзімір Мацкевіч, філосаф і метадолаг:
«Тое, што адбываецца паміж Беларуссю і Еўропай сёння тлумачыцца зусім не выбарамі і зусім не паводзінамі беларускага рэжыму. Але міжнароднай абстаноўкаю. І Захаду вельмі важна не даць патрапіць Беларусі ў рэчышча расійскай, крамлёўскай палітыкі».
Вось толькі ці магчыма рэалізацыя гэтай ініцыятывы, з увагі на тое, што на працягу ўсяго часу кіравання краінай — больш за дваццаць гадоў — Аляксандр Лукашэнка будаваў інтэграцыю не з Захадам, але з Усходам. Але замест саюза атрымалася залежнасць ад Крамля і Расіі.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»