Андрэй Ягораў: Беларусь і Захад робяць выгляд, што ёсць паляпшэнне (Відэа)

15.10.2015
Belsat.eu

Якімі будуць стасункі Захаду і Беларусі пасля прэзідэнцкай выбарчай кампаніі-2015? На чым можа і будзе грунтавацца анансаванае пацяпленне — тое самае прыпыненне санкцый, калі выбары прайшлі так, як звычайна?

«Мы жылі ў перыядзе чакання, які доўжыўся з 19 снежня 2010 года. У гэтым чаканні былі дзве асноўныя падзеі: вызваленне палітычных вязняў і адсутнасць вельмі жорсткіх, масавых парушэнняў правоў чалавека. Гэта дазволіла Захаду ў палітычнай логіцы заплюшчыць вочы і пачаць супрацоўніцтва», — кажа дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

«Усе бакі будуць цяпер рабіць выгляд, што нешта паляпшаецца. І гэта дазваляе нам разлічваць, што паляпшэнні будуць працягвацца», — пра такую перспектыву гаворыць палітолаг, госць перадачы «Размова Мацкевіча».

Андрэй Ягораў, напрыклад, заўважае: «Нават у перыяд дзейнічання санкцый БРСМ быў галоўным гульцом еўрапейскай падтрымкі моладзі ў Беларусі з боку ЕС. Гэта здаецца абсурдным, але так ёсць. Тут шмат крытыкі можна прад’яўляць еўрапейскай палітыцы, якая бязглузда будуецца ў сэнсе таго, што ў ёй няма нейкай выразнай стратэгічнай лініі адносна Беларусі, якая б вяла да нейкіх змен. Але, нягледзячы на такія парадоксы, пазітыўныя чаканні ў нашай грамадзянскай супольнасці ёсць».


Другие публикации