В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Вынікі маніторынгу: «Беларуская незалежная і беларускамоўная культура — у маргінальным стане»
Сярод галоўных перашкодаў для развіцця беларускай культуры эксперты называюць палітычную ангажаванасць у дзяржаўных культурніцкіх праграмах, а таксама «наяўнасць магутнай непадкантрольнай экспансіі расійскай культуры».
Ці можа культура быць «нелаяльнаю»?
«Найбольш значным фактарам, што перашкаджае развіццю культурнай разнастайнасці, з’яўляецца падзел усёй сферы культуры на «лаяльную» і «незалежную», — гаворыцца ў Маніторынгу рэалізацыі Беларуссю Канвенцыі ЮНЭСКА аб ахове і заахвочванні разнастайнасці формаў культурнага самавыяўлення. Даследаванне-маніторынг зладзіў Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.
Беларусь, падпісаўшы Канвенцыю ЮНЭСКА, абавязалася стварыць умовы для пераменаў у сферы культуры і кіравацца прынцыпамі Канвенцыі. А гэта магчыма толькі пры ўмове захавання правоў чалавека і асноўных свабод: свабоды выказвання меркаванняў, распаўсюджвання інфармацыі, магчымасць выбіраць формы культурнага самавыяўлення.
Аднак культурная палітыка Беларусі парушае прынцыпы Канвенцыі: чыноўнікі ствараюць «чорныя спісы» культурных дзеячаў, уводзяць забароны на адкрыццё выставаў ды іншых мерапрыемстваў.
У дакуменце гаворыцца, што для Беларусі характэрнае «ушчамленне беларускай культуры як культуры тытульнай нацыі. Яе развіццё наўпрост звязанае з палітычнаю нелаяльнасцю, што пераўтварае беларускую культуру ў маргінальную частку (у лепшым выпадку, субкультуру) культуры ў краіне, дзе найбольш прадстаўленыя савецкія і расейская культуры».
Цэнзура вяртаецца
«Сёння ў Беларусі няма культурнай палітыкі. Замест культурнай палітыкі ў нас — маркетынг і ідэалогія, — кажа Таццяна Вадалажская, старэйшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, адна з аўтарак маніторынгу. — Узаемадзеянне з дзяржаваю ў сферы культуры зводзіцца да атрымання дазволаў, узгадненняў. Недзяржаўныя суб’екты, бізнес і грамадскія арганізацыі фактычна не гатовыя па сваім стане да таго, каб уключацца ў стратэгічнае мысленне, адваёўваць сваё месца».
Эксперты канстатуюць пашырэнне практыкі «забароны на прафесію» для выкладчыкаў і даследчыкаў; аднаўленне практыкі ўзгаднення тэкстаў песень, цэнзуры п’ес перад тэатральнай пастаноўкай. У кінаіндустрыі — ідэалагічныя замовы, як, напрыклад, здымкі стужкі «Мы браты». Пануе манапалізацыя сістэмы распаўсюджвання кніг і друкаванай прадукцыі.
Паводле маніторынгу, не рэпрэсаванымі пакуль застаюцца толькі экскурсійная дзейнасць і дзейнасць па папулярызацыі краязнаўства, гісторыі і фальклору. Адзінаю пляцоўкай для культурнай разнастайнасці ў Беларусі з’яўляецца Інтэрнэт.
Развіццё не «дзякуючы», а «насуперак»
Пазітыўных прыкладаў прасоўвання культурніцкіх ініцыятыў — адзінкі. Сярод іх эксперты адзначаюць фестывалі «Дзень вышыванкі» і «Снежань», а таксама публічныя курсы беларускай мовы.
Аўтары маніторынгу зазначаюць, што «такія ўмовы развіцця культуры не могуць лічыцца нармальнымі для еўрапейскай краіны, таму што развіццё адбываецца не «дзякуючы», а «насуперак».
На першай прэзентацыі вынікаў даследавання прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўных структураў з Інстытута культуры Беларусі. Таксама даклад незалежных экспертаў скіраваны да намесніка міністра культуры. Праўда, сваёй рэакцыі на дакумент ён не выказаў.
У якасці экспертаў у даследаванні прынялі ўдзел 23 асобы з недзяржаўнага сектара — прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, якія працуюць у сферы культуры, творчых саюзаў, найбольш буйных культурніцкіх ініцыятыў і праектаў. Сваю экспертную ацэнку таксама далі бізнесоўцы і культуролагі. Што да прадстаўнікоў дзяржаўных культурніцкіх устаноў, то яны адмовіліся ад удзелу ў даследаванні.
Другие публикации
-
Почему граждане и государство не могут договориться?
Мнение общественности часто не учитывают, а лишь цинично «изучают». Почему так и можно ли делать иначе?
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.