Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Еўропа вяртаецца на рэйкі прагматычных стасункаў з беларускай уладай
Палітычная кампанія «Прэзідэнцкія выбары-2015» завяршылася амаль цалкам прадказальна: змены кіраўніцтва краіны не адбылося, беларускія ўлады вытрымалі ўзяты курс на правядзенне кампаніі без гвалту.
У сваю чаргу, на фоне вызвалення палітвязняў, «выбары» атрымалі чаканую «мягкую» справаздачу назіральнікаў ад АБСЕ: хаця «выбары» па-ранейшаму не прызнаюцца празрыстымі і дэмакратычнымі, канстатаваныя пэўныя «паляпшэнні» працэсу, а гэта, як мяркуюць аналітыкі і эксперты, пакідае адкрытым вакно магчымасцей для развіцця дыялогу «Брусель—Мінск».
Амаль адразу гэтае меркаванне знайшло пацвярджэнне: Еўрасаюз «замарозіў» санкцыі супраць кіраўніцтва краіны, роўна як і да шэрагу чыноўнікаў і сілавікоў, якія дзейнічалі доўгія гады.
Адзін з лідараў Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці, генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума «Еўрабеларусь» Улад Вялічка лічыць гэты крок цалкам чаканым і прагназаваным.
«Зняццё санкцый з беларускіх чыноўнікаў і афіліяваных з уладай бізнесоўцаў — гэта лагічны крок Еўрапейскага Саюза ў якасці адказу на вызваленне беларускіх палітычных вязняў», — распавёў сайту npbelarus.info сп. Вялічка.
«Гэта не сведчыць пра павышэнне ўзроўню даверу Еўропы да беларускай улады, а хутчэй адпавядае лагічнаму жаданню еўрапейскіх чыноўнікаў будаваць нармальныя працоўныя стасункі з Беларуссю. Нагадаю, што і гэтыя санкцыі хутчэй насілі сімвалічны характар і істотна не адбіваліся на стане беларускай улады. Напружанне, звязанае з вострымі праявамі палітычных рэпрэсій, знята — вядома, дэмакратыя не наступіла, але для Еўропы спакойнае, няхай і недэмакратычнае развязванне сітуацыі «выбараў-2015», з’яўляецца дастатковым для вяртання на рэйкі прагматычных і больш сістэмных стасункаў з беларускай уладай. У іншым выпадку, санкцыі трэба трымаць адносна паловы краін-суседзяў на Поўдні і Усходзе», — лічыць эксперт.
Сябра Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацплатформы, дырэктар Установы «Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ» Пётр Кузняцоў падкрэслівае: сення афіцыйнаму Мінску, як ніколі, патрэбнае супрацоўніцтва з Захадам — Еўрасаюзам ды ЗША, — у той час, як Захаду патрэбны... не Мінск.
«У глабальным супрацьстаянні з Расіяй краіны Захаду робяць стаўку на эканамічныя фактары. Такая форма ціску, дзеля дасягнення вынікаў, патрабуе часу, каб, умоўна кажучы, «кліент павольна, але стабільна даспяваў». То бок трэба, каб усё было стабільна і без рэзкіх рухаў, тады пакінуты сам-насам са сваімі праблемамі аб’ект ціску мусіць пакрыху разумець бесперспектыўнасць свайго шляху. Гэта азначае, што, найперш, дзеля дасягнення вынікаў ў гэтым супрацьстаянні з Масквой Захаду патрэбная стабільнасць у рэгіёне.
І, наадварот, Расія, каб неяк выскачыць з гэтага кола, мусіць шукаць пэўныя нестандартныя крокі, якія б прымушалі апанентаў садзіцца з ёй за стол, гандлявацца. Яшчэ год таму, каб прымусіць Захад весці перамовы па Украіне, Расія ўвесь час прыбягала да аднаго прыёму: падштурхоўвала абвастрэнні ваеннага канфлікту на Данбасе. Зараз гэта, у сувязі з узмацненнем украінскага войска і шэрагам існуючых дамоўленасцей, тых жа Мінскіх, ужо не можа спрацаваць эфектыўна, і гэта адна з прычын, чаму расійскія войскі з’явіліся ў Сірыі.
Таму на сенняшні дзень галоўная зацікаўленасць еўраатлантычных партнёраў у нашым рэгіене — стабільнасць, адсутнасьць нейкіх ваенных ці іншых авантур. Толькі ў гэтым кантэксце Лукашэнка цікавы Захаду».
Але ж, як мяркуе Пётр Кузняцоў, гэтай зацікаўленасці будзе дастаткова, каб беларуская ўлада атрымала ад Еўрасаюза як эканамічную, так і палітычную падтрымку.
«Я хачу звярнуць увагу на адзін факт. Падчас мінулага пацяплення стасункаў паміж ЕС і Беларуссю, калі пачыналася праграма «Усходняе партнёрства», давер палітыкаў з Бруселю да Чырвонага дома быў вышэйшы: тады санкцыі «замарозілі» адразу на год, а цяпер — толькі на чатыры месяцы, што, насамрэч, вельмі мала. Відавочна, ідзе гандль, і такі малы тэрмін «размарозкі» сведчыць пра тое, што галоўнае ў гэтым гандлі для абодвух бакоў — прагматызм.
Еўрапейцы зараз цудоўна разумеюць, што Лукашэнку патрэбная эканамічная дапамога і, магчыма, палітычная падтрымка, паколькі ён будзе шукаць гэтую дапамогу на Захадзе, а Расіі гэта не можа быць да спадобы. Лукашэнка з’яўляецца апошнім хаўруснікам Масквы на еўрапейскім кантыненце, але атрымаць дапамогу ад Расіі, эканоміка якой сама знаходзіцца ў катастрафічным стане, у яго наўрадці атрымаецца.
Таму, цалкам лагічна, у межах прагматычнага гандлю, яму нейкую падтрымку акажуць, узамен на палітычны і ваенны нейтралітэт, каб Беларусь не ўлезла ў нейкія расійскія авантуры ў рэгіёне.
Але, калі ў дачыненні Расіі гэтая гульня — стратэгічная, то што да Лукашэнкі — выключна тактычная. Сам па сабе ён Захаду не патрэбны, хіба што часова. Бо яму нельга давяраць, і мы бачым, што яму і не давяраюць, калі прыпыняюць санкцыі ўсяго толькі на чатыры месяцы: каб дзейнічаў паступова, паслядоўна і крок за крокам. Калі так, то «замарозку» санкцый працягнуць, калі будзе нешта нечаканае — спыняць, разам з гэтым знікне любая верагоднасць дапамогі».
Між тым, як прагназуе Улад Вялічка, «крайняй» ад такой «тактычнай супрацы» можа стацца... беларуская грамадзянская супольнасць.
«Наступным крокам варта было б чакаць вяртання да больш доўгатэрмінова арыентаванага дыялогу Беларусь-ЕС у фармаце альбо т.зв. «прамежкавай фазы» (Joint interm phase), альбо нечага падобнага да праграмы мадэрнізацыі. Толькі, у адрозненні ад досведу з «Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізаціі» (2011-2014), прыярытет Еўропа зробіць на перамовах з беларускімі чыноўнікамі. Такі сцэнар — не самы горшы і вяртае Беларусь як краіну ў стан больш актыўнага ўзаемадзеяння з Еўропай.
Аднак негатыўным наступствам такога развіцця падзей будзе з’яўляцца большая маргіналізацыя грамадзянскай супольнасці, вывад яе на другія-трэція ролі ў гэтым працэсе. Кампенсаваць гэтыя рызыкі магла б толькі вельмі прынцыповая і асэнсаваная лінія паводзін Еўракамісіі, накіраваная на ўцягванне незалежнай часткі грамадства ў такую камунікацыю. Але шмат чаго будзе залежыць ад канкрэтных чыноўнікаў у Бруселі і новага кіраўніка Прадстаўніцтва ЕС у Мінску. На жаль, апошнія 4 гады з папярэднім кіраўніком Прадстаўніцтва ЕС Майрай Мора мы як грамадзянская супольнасць з большага гублялі ў гэтых стасунках. Ёсць спадзяванні на магчымае выпраўленне сітуацыі, але пакуль гэта проста пазітыўныя чаканні...»
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»