Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Палітычны аналітык Андрэй Ягораў распавёў віцебчукам пра стасункі між Беларуссю і Захадам
31 кастрычніка палітычны аналітык, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў акрэсліў перад наведнікамі віцебскага «Еўрапейскага клуба» стан стасункаў Беларусі і Еўрапейскага Саюза на сённяшні момант, а таксама выказаў сваю думку пра тое, як будзе развівацца сітуацыя найбліжэйшым часам.
Што стрымлівала супрацоўніцтва Еўрасаюза з Беларуссю?
Наяўнасць палітвязняў была першай перашкодай, якая не давала развіваць якое-небудзь супрацоўніцтва Захаду з Беларуссю. І другое — гэта выбары, у спакойным правядзенні якіх Еўрасаюз быў не зусім упэўнены. Цяпер умовы Захаду беларускія ўлады так ці інакш выканалі.
Хаця сітуацыя з выбарамі, у гэтым выпадку, адыгрывае больш тэхнічную ролю, бо Еўрасаюз ніякага прарыву ад уладаў на сёлетніх выбарах не чакаў. У асноўным, яны чакалі рэакцыі ўладаў на тое, што будзе пасля выбараў: будуць рэпрэсіі ці не.
Як пабачылі еўрапейцы, выбары не былі ані празрыстымі, ані свабоднымі, але яны ўбачылі, што ёсць пэўная лібералізацыя выбарчых працэсаў: няма брутальных рэпрэсій, што дае магчымасць Еўрасаюзу распачаць праграму новых адносін з беларускімі ўладамі. Цяпер надыйшоў «рамантычны перыяд» у стасунках з Еўрасаюзам.
Што гэта будзе па-сутнасці?
На сённяшні час Беларусь не мае нармальных двухбаковых стасункаў з Еўрасаюзам. То бок няма рамак легальных узаемаадносін. Няма фармальнай дамовы, якую ўсе краіны-суседзі Еўрасаюза ўжо маюць. Украіна мае Пагадненне аб асацыяцыі, Малдова і Грузія — таксама, а астатнія маюць дамовы пра партнёрства і кааперацыю.
Першае, што трэба зрабіць, — гэта ўзгадніць легальны базіс узаемаадносін. Санкцыі пакуль замарожаныя. У гэты час будуць стварацца структуры, адказныя за кааперацыю з Еўрасаюзам. Незалежна ад таго, хто кіруе краінай, нам трэба мець нармальныя юрыдычныя адносіны, бо гэта значна пашырыць магчымасці для краіны. І для грамадзян, і для беларускага бізнесу. Будзе мець карысць і дзяржава, але ў нашых умовах гэта будзе спрыяць далейшай еўрапеізацыі краіны.
Беларусь — гэта краіна, якая не мае нармальных стасункаў з Еўрасаюзам, з-за чаго атрымоўвае ад яго менш за ўсіх грошай. Нягледзячы на тое, што мы трапілі ў т.зв. Еўрапейскую палітыку суседства, мы атрымоўваем менш сродкаў, чым Азербайджан і Арменія, якія маюць тыя самыя праблемы, што і наша краіна. Зараз гэтых грошай будзе больш, будуць адкрытыя новыя праграмы ў вышэйшай адукацыі, у культуры, у экалогіі, у транспамежнай інтэграцыі і г.д. Але для нашай дзяржавы грошы па лініі Усходняга партнёрства не з’яўляюцца крытычнымі. Гэта будуць сотні мільёнаў, хаця Беларусі патрэбныя мільярды (прыблізна, 3-6 мільярдаў на год). А вось для «шчаслівага жыцця» трэба мільярдаў 8-10, хаця гэткае шчасце ўжо скончылася і не паўторыцца, бо Расія не мае магчымасці фінансавання сваіх палітычных сатэлітаў.
Па сутнасці, грошы ад Еўрасаюза — гэта інвестыцыі, але чыноўніцтва схільнае размяркоўваць гэтыя грошы не пад канкрэтныя праекты, а на свой капыл. Напрыклад, ёсць праграма па «зялёнай эканоміцы», якая стымулюе рознага кшталту інавацыі, але, замест гэтага, яны могуць на дадзеныя грошы, умоўна кажучы, памяняць шклопакеты ці паставіць энергазберагальныя лямпачкі ў школе.
Каб гэтага не было, трэба ствараць пэўную сістэму кантролю.
Другое, што цікавіць дзяржаву, — гэта фінансавы інструмент Еўрапейскага Саюза, то бок Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Еўрапейскі антыкрызісны фонд. Гэта такія структуры, якія могуць інвеставаць у Беларусь ужо не мільёны, а пры пэўных умовах — мільярды. Хутчэй за ўсё, магчымасці гэтых структур могуць быць пашыраны, але, зноў жа, не крытычна. Калі па гэтых лініях ва Украіну можа выдзяляцца 5-10 мільярдаў, то Беларусь, максімум, можа разлічваць на паўмільярда, але і гэта не будуць наўпроставыя бюджэтныя інвестыцыі, на якія разлічвае Лукашэнка. Да таго ж для Беларусі будзе пашырана праграма Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Ужо цяпер Беларусь па гэтай лініі штогод атрымоўвае 200 мільёнаў. І гэта досыць буйныя праекты. Напрыклад, дарога Мінск-Вільня ў значнай ступені адрамантавана менавіта за грошы гэтага банка, але дзяржава пра гэта нічога не кажа.
У працы гэтага банка ёсць адзін нюанс: ён не дае грошай дзяржаве, а выдае іх выключна недзяржаўным суб'ектам, грошы пералічваюцца непасрэдна ім.
Яшчэ ўлада разлічвае на дапамогу Міжнароднага валютнага фонда. І ў гэтым пытанні Еўрапейскі Саюз можа паўплываць на тое, каб Беларусі далі грошы. Гэта можа быць праграма ў памеры 3-5 мільярдаў, што вельмі істотна для ўлады. Але МВФ вельмі пакрыўджаны на Беларусь за рэалізацыю ранейшай праграмы, калі былі дадзеныя грошы на структурныя рэформы, якія не былі праведзены. Аднак пры цяперашніх палітычных абставінах, што складваюцца ў рэгіёне, калі інвестары лагодна глядзяць на Беларусь, якая імкнецца захоўваць нейкі баланс і пэўны нейтралітэт, Еўрасаюз будзе спрыяць таму, каб МВФ грошы для Беларусі выдзеліў. Цягам наступнага года альбо будзе выдзелены першы транш, альбо будуць ісці інтэнсіўныя перамовы.
Трэцяе, што будзе, — падтрымка рознага кшталту рэформ у Беларусі.
З Беларуссю будуць разгорнутыя перамовы наконт уступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Туды ўжо ўвайшлі Казахстан і Расія. Беларусь зацікаўлена ў гэткім уступленні, але для гэтага Беларусь мусіць выканаць цэлы шэраг умоў, якія ўлады выконваць не хочуць. У іх існуе перакананне, што ў арганізацыю можна ўступіць толькі за кошт палітычнага ўплыву, нічога не мяняючы па-сутнасці.
Балонскі працэс
Упершыню ў гісторыі Балонскага працэсу краіна была прынятая з пэўнымі ўмовамі выканання «дарожнай мапы» рэформ. І гэта адбылося толькі дзякуючы зробленаму Грамадскім Балонскім камітэтам і Беларускай нацыянальнай платформай. Пры гэтым мы выкарысталі ўсе нашы сувязі і механізмы, каб лабіяваць гэты працэс «дарожнай мапы» для Беларусі. І ўсё гэта навязана беларускім уладам. Цяпер, праўда, іншая праблема: як гэтая мапа будзе выконвацца?
Цяпер мы спрабуем увайсці ў кантрольную групу, якая створана для сачэння за выкананнем гэтай «дарожнай мапы». Уваход у кантрольную групу дазволіць мець наўпроставую інфармацыю пра тое, што адбываецца. Калі не атрымаецца ўвайсці ў кантрольную групу, тады мы будзем заключаць пагадненне з Еўрапейскім саюзам студэнтаў на прадстаўніцтва нашых інтарэсаў там. І тое, што мы ўжо ўдзельнічаем у гэтым працэсе, паказвае, што мы можам уплываць на сутнасна важныя пытанні развіцця краіны. Да гэтага мы рыхтаваліся гадамі.
Да пералічанага шэрагу трэба яшчэ дадаць экалогію і энергетыку.
Калі скончыцца «рамантычны перыяд»?
Гэта тры асноўныя блокі таго, што будзе адбывацца ва ўзаемадзеяннях паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю ў найбліжэйшы перыяд. Назавём яго «рамантычным перыядам» адносін Еўрапейскага Саюза і беларускіх уладаў. Але, як мы ведаем, гэты перыяд хутка скончыцца. І тут еўрапейцы будуць глядзець на парламенцкія выбары 2016 года, якія могуць альбо сведчыць пра нейкія змены ў Беларусі, альбо не сведчыць пра іх. Натуральна, што самі еўрапейцы не могуць паўплываць ні на што ў нашай краіне. Парламенцкія выбары — гэта і ёсць тая мяжа, да якой і будуць развівацца новыя ўзаемаадносіны Еўрасаюза з Беларуссю.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»