Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Студэнты рыхтуюць марш пратэсту ва ўмовах падвышанай канспірацыі і заклікаюць не браць бел-чырвона-белыя сцягі
Беларускія студэнты 2 снежня ў Мінску збіраюцца выйсці на марш «Каханне і салідарнасць», але дакладнае месца і фармат мерапрыемства дагэтуль захоўваецца ў таямніцы.
Падрыхтоўка марша праходзіць ва ўмовах падвышанай канспірацыі і цалкам ананімна. Імёны ініцыятараў, каардынатараў ці хаця б актывістаў пратэстнага руху дагэтуль невядомыя. З адмысловымі заявамі ў СМІ прадстаўнікі студэнцтва не выступалі і з журналістамі фактычна навогул не камунікуюць.
Інфармацыю пра марш і падрыхтоўку да яго можна знайсці толькі ў сацыяльнай сетцы Укантакце — у суполцыа#студентыпротив і на старонцы «Марш студэнтаў». У суполцы #студентыпротив на дадзены момант больш за 2200 падпісчыкаў. На старонцы «Марша студэнтаў» пацвердзілі свой удзел у мерапрыемстве 290 чалавек і яшчэ 569 чалавек адзначыліся як «магчымыя ўдзельнікі».
Спроба карэспандэнта Радыё «Свабода» пагутарыць з адміністратарамі суполак была беспаспяховай. Яны адказалі, што лідэраў ці каардынатараў пратэсту не існуе, а размаўляць са СМІ ў іх «няма маральных сіл і часу».
Марш і ніякай палітыкі
Як паведамляецца ў суполках, «Марш студэнтаў» павінен прайсці ў 13.50 у цэнтры Мінска. Канкрэтнае месца будзе абвешчана ў суполцы незадоўга да пачатку. Падкрэсліваецца, што акцыя будзе непрацяглай — не больш за 1,5 гадзіны.
«Мы прапануем вам у сераду шпацыраваць у цэнтры і сачыць за навінамі ў групе. Як толькі будзе абвешчана месца — накіроўвацца да яго. Падказка: калі вы будзеце ў пазначаны час у раёне гэтага кола, то дойдзеце да месца пачатку марша за 5-10 хвілін. Так што сачыце за навінамі!», — пішуць адміністратары суполкі.
Акрамя адмены платных пераздач, студэнты патрабуюць рэальнага студэнцкага самакіравання, «рэформы сістэмы новаўвядзенняў» у сфэры адукацыі, паўнавартаснага і роўнага ўключэння ў кіраванне ВНУ ўсіх зацікаўленых бакоў: адміністрацыі, выкладчыкаў і студэнтаў.
Актывісты руху «#студентыпротив» падкрэсліваюць, што не збіраюцца рабіць з сваёй акцыі Плошчу, і кажуць пра сваю апалітычнасць.
«Мы заўсёды падкрэслівалі і працягваем падкрэсліць, што наш рух — гэта рух неабыякавых студэнтаў, якія перасталі маўчаць і закрываць вочы на несправядлівасць. Мы таксама частка БДУ, але мы не згодныя з тым, што адбываецца. Спробы адміністрацыі і іншых палітызаваць наш рух — жалю вартая правакацыя. Мы — апалітычныя! На гэтым кропка», — падкрэсліваюць яны.
Арганізатары акцыі просяць не прыносіць на «Марш студэнтаў» ніякіх сцягоў: ні партыйных, ні бел-чырвона-белых, а таксама ўстрымацца ад палітычных лозунгаў і патрабаванняў. «Мы заклікаем устрымацца ад спробаў узяць слова або ўзначаліць натоўп», — адзначаюць студэнты.
Тым часам на 13.30 2 снежня («Марш студэнтаў» прызначаны на 13.50. — Радыё «Свабода») адміністрацыя БДУ запланавала сустрэчу з рэктарам Сяргеем Абламейкам, на якую запрашаюцца студэнты БДУ, якія жадаюць задаць пытанне кіраўніцтву ўніверсітэта. «На працоўнай сустрэчы плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні студэнцкага жыцьця», — гаворыцца на сайце БДУ.
Студэнты, у сваю чаргу, збіраюцца выкарыстаць гэтую сустрэчу ў сваіх мэтах. Яны плануюць вылучыць дэлегатаў ад руху «#студентыпротив» для сустрэчы з рэктарам, каб «наўпрост сказаць рэктару пра існуючыя праблемы», але і ад марша адмаўляцца не збіраюцца. «Дзясяткі будуць на сустрэчы, а сотні будуць падтрымліваць нас пад вокнамі БДУ!», — пішуць у суполцы.
Акрамя таго, актывісты прапануюць запісвацца на сустрэчу, каб атрымаць у адміністрацыі афіцыйнае вызваленне ад лекцый на час марша.
Мацкевіч: «На бязрыб’і і рак рыба»
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч лічыць, што значнасць цяперашняй пратэстнай актыўнасці беларускіх студэнтаў не трэба перабольшваць.
«Як кажуць, на бязрыб’і і рак рыба. Наша студэнцтва і моладзь настолькі пасіўныя, залежныя, паслухмяныя і талерантныя, што нават гэты вельмі сціплы і вельмі лакалізаваны пратэст ужо выклікае шмат рэакцый і разважанняў. Я не думаю, што гэта праява нейкай актывізацыі грамадскай свядомасці нашых студэнтаў. Можа, калі ўжо глядзець вельмі аптымістычна, можна дапусціць, што гэта першая ластаўка. Але ўсё будзе залежаць ад таго, як будуць паводзіць сябе адміністрацыі ВНУ, у прыватнасці БДУ, бо яны перапалоханыя і ўжо шукаюць нейкія канспіралагічныя версіі, што за студэнтамі хтосьці стаіць — ну, брыдка проста назіраць за такой рэакцыяй уладаў, якім нічога не пагражае і якія маглі б вырашыць гэтую сітуацыю вельмі проста — пайсці на дыялог са студэнтамі», — сказаў ён у інтэрв’ю Радыё «Свабода».
Мацкевіч не бачыць вялікіх перспектыў у цяперашняга студэнцкага руху.
«Я цяпер бачу хутчэй падрыхтаванасць уладаў і адміністрацыі БДУ да таго, каб задушыць у зародку гэтыя праявы (пратэстнай актыўнасці. — Радыё «Свабода»). Зыходзячы з таго, што я ведаю (а я напэўна не ўсё ведаю, бо не маю цяпер дачынення да БДУ і студэнтаў) — гэта пакуль вельмі лакалізаваная актыўнасць, і літаральна некалькі людзей да гэтага ўсур’ёз ставяцца. Незадаволеных шмат — гэта, напэўна, уся маса студэнтаў БДУ. Але гатоўнасць да актыўнага супрацьстаяння і нават да актыўнага дыялогу з адміністрацыяй вельмі-вельмі малая», — упэўнены філосаф.
На думку Мацкевіча, прычыны пасіўнасці беларускага студэнцтва трэба шукаць у падзеях 1990-х гадоў.
«Што тычыцца пасіўнасці і талерантнасці беларускага студэнцтва, то тут трэба разгарнуць вялікую аналітыку, бо гэта рабілася наўмысна. У 1995-1996 гадах, калі студэнты маглі стаць рухальнай сілаю масавых пратэстаў і дэмакратызацыі краіны, былі прынятыя меры з боку Міністэрства адукацыі і адміністрацыі дзяржаўных універсітэтаў, каб гэтую актыўнасць пагасіць. Скажам, тыя меры, якія прымаў Казулін, як быў рэктарам, былі накіраваныя менавіта на гэта. І за некалькі гадоў, трэба сказаць, улады справіліся і сапраўды перавялі студэнцкую актыўнасць ніжэй за плінтус, звялі яе да нуля. Гэтаму спрыялі і эканамічныя пэўныя чыннікі, і правілы паступлення, і адсутнасць самакіравання (не толькі студэнцкага, а навогул самакіравання ўніверсітэцкага). А таксама пэўныя псеўдапалітычныя структуры кшталту БРСМ (спачатку БПСМ) і кішэнныя органы, створаныя адміністрацыяй, пад назвай «студэнцкае самакіраванне», — лічыць ён.
Мацкевіч таксама звяртае ўвагу, што распаўсюджаная думка, згодна з якой студэнты ва ўсіх краінах — рухавік пратэстаў, — гэта хутчэй міф.
«Сапраўды, высокая студэнцкая актыўнасць характэрная для некаторых этапаў у некаторых дзяржавах. Усе пра гэта ведаюць і таму ўскладаюць на гэта пэўныя спадзяванні. Але, насамрэч, большая частка студэнтаў у звычайныя часы не вельмі выразная ў палітычным сэнсе», — кажа ён.
Нагодай для цяперашніх студэнцкіх пратэстаў стаў намер адміністрацыі БДУ ўвесці плату за пераздачу іспытаў і залікаў. 11 лістапада студэнты падалі ў адміністрацыю БДУ петыцыю з 2515 подпісамі супраць увядзення платы за пераздачу.
У адказ на гэта рэктар БДУ Сяргей Абламейка выступіў з заявай, у якой заклікаў «універсітэцкую супольнасць не даць уцягнуць нас у правакацыйныя дзеянні трэціх сіл». «Вы можаце быць уцягнутымі ў «палітычныя гульні» бяз вашай волі і жадання. Наступствы такіх «гульняў» не заўсёды прадказальныя», — падкрэсліў Абламейка.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»