Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Мацкевіч пра дыялог студэнтаў з рэктарам БДУ: «Пратэставаць іх адвучыў яшчэ Казулін»
Заснавальнік Лятучага ўніверсітэта лічыць, што сёння студэнцтва не заражана пратэстнымі настроямі і што руку да гэтага прыклаў і былы рэктар БДУ Аляксандр Казулін.
Пра тое, як «гасілі» палітычную актыўнасць студэнтаў і выкладчыкаў у БДУ і да чаго гэта прывяло, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч распавядае ў інтэрвʼю «Белсату».
«Казулін пагасіў грамадска-палітычную актыўнасць выкладчыкаў і студэнтаў»
— Кажуць, у 1990-х былі прынятыя ледзь не інавацыйныя рашэнні ў сферы вышэйшай адукацыі (звязаныя з імёнамі Казуліна ды іншых), пасля чаго яе развіццё павярнулася ў новае якаснае рэчышча...
— Ды не было ніякага павароту. З Казуліным наогул шмат чаго звязана, і, перш за ўсё, пераўтварэнні канца 1980-х — пачатку 1990-х. Паводле ягонай замовы, былі створаны дзве канцэпцыі рэформ, але па іх нават не была пачата арганізацыйная праца.
Пакуль міністрам адукацыі быў Гайсёнак (у 1992-1994 гадах. — «Белсат»), Міністэрства было вельмі невыразным. Але, паколькі яно было сфармавана ў гады перабудовы, яны дазвалялі пэўную свабоду нейкім групам рэфарматараў і рэктараў, якія спрабавалі нешта рабіць. З прыходам Лукашэнкі міністрам стаў Стражаў, які спачатку таксама нешта ініцыяваў, але потым усё было згорнута.
Была пастаўлена задача дэпалітызацыі вышэйшай школы: як выкладчыцкага складу (таму што вельмі многія з гэтых людзей удзельнічалі ў апазіцыі), так і студэнтаў. У першую чаргу, гэта задача была пастаўлена перад БДУ, Казулін быў прызначаны рэктарам для вырашэння гэтай задачы, і паспяхова яе вырашыў. І стаў не рэфарматарам, а тым, хто гасіць грамадска-палітычную актыўнасць. БДУ ператварыўся ў такое ж балота, як і ўсе астатнія ВНУ.
— Казулін не быў тэмаю нашага інтэрвʼю, але цікава: чаму ж пасля ён стаў «змагаром за справядлівасць»?
— Ніякім барацьбітом ні за якую справядлівасць Казулін не стаў — ён як быў камсамольцам, гэтак і застаўся. Калі яго знялі з рэктарства, яму пагражаў крымінальны пераслед за гандаль каштоўнымі металамі ды яшчэ там нейкія парушэнні былі знойдзеныя. І яго падштурхнулі да палітычнай пазіцыі ды балатавання ў прэзідэнты. Для гэтага была фактычна набытая сацыял-дэмакратычная партыя, якая яго падтрымлівала. Затым былі прыцягнутыя пэўныя рэсурсы, і ён стаў кандыдатам на прэзідэнта: усё адбылося цягам усяго толькі года.
Ён адыграў сваё ў якасці кандыдата, раздрабіў дэмакратычны электарат. Увязаўся ў марш, яго пасадзілі — але сядзеў ён ужо не за крымінальнае злачынства, а за палітычнае — як бы ганаровая адсідка. Пасля выхаду з турмы літаральна за некалькі месяцаў ён спыніў усю палітычную актыўнасць.
«Сёння беларускае студэнцтва не ёсць ніякай апазіцыйнай сілаю»
— Некаторыя апазіцыянеры любяць ускладаць надзеі на студэнтаў. Але ёсць адчуванне, што студэнцтву нічога не трэба.
— Нашыя апазіцыянеры пастаянна шукаюць нейкую сацыяльную апору для сябе: хтосьці бачыць яе ў пралетарыяце (таму кліча хадзіць да прахадных заводаў), хтосьці — у студэнтах. Але гэта ўсё абстрактныя канструкцыі, якія апелюць да досведу іншых краін. Трэба аналізаваць нашу сітуацыю. Сёння беларускае студэнцтва не ёсць апазіцыйнаю сілай, яны нават не заражаны пратэстнымі настроямі.
— Якую будучыню мае дыялог з рэктарам БДУ?
— Ужо відавочна, што ніякага. Беларуская вышэйшая адукацыя спрабуе ўключыць у Балонскі працэс. Быў створаны Грамадскі Балонскі камітэт, які правёў маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабод, і ў 2012 годзе беларускую заяўку адхілілі. У 2015-м Беларусь прынялі, але з умовамі, закладзенымі ў дарожнай карце. Асноўныя праблемы датычаць студэнцкага самакіравання, аўтаноміі ўніверсітэтаў, акадэмічных свабод. На сённяшні дзень гэтая дарожная карта ніяк не выконваецца, не створаная нават група для назірання за гэтым. Беларускі рэжым не збіраецца выконваць патрабаванні, неабходныя для паўнавартаснага падлучэння да Балонскага працэсу. Але, на жаль, Еўропа зараз зацікаўленая ў нармалізацыі адносін з рэжымам, таму гатовая, мабыць, зачыняць вочы.
З шырока заплюшчанымі вачыма — каб дагадзіць геапалітыцы
— Атрымліваецца, што важней за ўсё своечасова і разумна ўбудавацца ў вялікія геапалітычныя гульні — і на ўсё заплюшчаць вочы?
— Пакуль так. У Беларусі няма сіл, якія маглі б аказваць уплыў на палітычныя рашэнні. І пакуль так будзе працягвацца, міжнародныя абставіны будуць мець вырашальнае значэнне. Але трэба ўдакладніць: Беларусь прынята ў Балонскі працэс умоўна, а не паўнавартасна.
— Ці можна вылучыць тры рашэнні, якія вышэйшай адукацыі неабходныя былі яшчэ ўчора?
— Яны закладзеныя ў дарожную карту Балонскага працэсу. Гэта аўтаномія ўніверсітэтаў — яны павінны быць незалежныя ад Міністэрства, але мець дзяржаўнае фінансаванне не за тое, што рэктары паслухмяныя ўладам. Мусіць існаваць выбарнасць рэктараў і органаў кіравання ўніверсітэтаў. Патрэбныя акадэмічныя свабоды — выкладчыкі маюць самі вызначаць змест дысцыплін у адпаведнасці з прынятымі Балонскім працэсам стандартамі. Важная аўтаномія студэнтаў, якія павінны самастойна выбіраць хаця б траціну прадметаў. І яшчэ важнае студэнцкае самакіраванне — каб кіраўнікі студэнцкіх арганізацый не прызначаліся ад БРСМ, а абіраліся.
— І ўсё ж такі, які прагноз на далейшае развіццё сітуацыі?
— Не могуць пачацца рэформы адукацыі без палітычных перамен. Патрэбна палітычная воля.
— І нават непаўнавартаснага статусу ў Балонскім працэсе Беларусь пазбавяць?
— Шмат што залежыць і ад Грамадскага Балонскага камітэта, і ад дзеянняў акадэмічнай супольнасці самой Беларусі. Наступны саміт па гэтым пытанні будзе ў 2018 годзе, да якога Беларусь павінна выканаць умовы дарожнай карты. Але сёння, напрыклад, урад Нямеччыны не хоча звяртаць увагу ні на якія пратэсты і рухі апазіцыі ды грамадзянскай супольнасці ў Беларусі — яны зацікаўлены ў наладжванні прамых кантактаў з беларускім рэжымам.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»