Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Брусель дасылае ў Мінск сваіх экспертаў
Дэлегацыя Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства наведае Мінск 9-10 снежня.
Гэта першы візіт еўрапейскіх чыноўнікаў такога высокага узроўню пасля завяршэння чарговай прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.
У склад дэлегацыі ўваходзяць намеснікі кіраўнікоў дзвюх згаданых структур — Гунар Віганд і Катарына Матэрнава. Разам з імі прыбывае і прадстаўнік Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі ў справах гандлю.
Як паведамілі «Свабодзе» ў Прадстаўніцтве Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, «дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, грамадзянскай супольнасці, апазіцыйных партый, а таксама з кіраўнікамі місій краін Еўрасаюза і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, каб ацаніць стан дачыненняў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю і абмеркаваць далейшыя крокі».
Кіраўнік мінскага Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў сказаў «Свабодзе»:
«Адметнасць гэтага візіту найперш у тым, што гэта першы прыезд у Беларусь чыноўнікаў Еўрасаюза пасля таго, як санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў часова знятыя. Тыя людзі, якія прыязджаюць з Бруселя, хочуць высветліць, ці Беларусь сапраўды збіраецца рухацца шляхам рэформ, шляхам змен, ці сітуацыя застаецца закансерваванай.
Першае — патрэбна вызначыцца з правамі чалавека. Далей — разбірацца з пытаннямі, якія стаяць на парадку дня ў дачыненнях з Еўрапейскім Саюзам: Сусветная гандлёвая арганізацыя, Балонскі працэс, візавая фасілітацыя, мабільнае партнёрства, якое, магчыма, будзе ўведзена з Беларуссю, а таксама фінансавая дапамога Беларусі ў выглядзе розных праграм».
На сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыйных палітычных партый ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі будзе прысутнічаць намеснік партыйнага старшыні Леў Марголін:
«Да гэтага яны будуць размаўляць з уладамі. Я думаю, што гэта важна. У Беларусі ёсць пэўная адліга. Я гэта кажу на прыкладзе старшыні нашай партыі Анатоля Лябедзькі, які за апошнія паўгода ніводнага разу не сядзеў у пастарунку. Бо, калі б у яго летась была такая актыўнасць, то ён ужо б абавязкова атрымаў свае 15 сутак.
Важна і тое, што чыноўнікі Еўрасаюза не ігнаруюць апазіцыю, а цікавяцца і нашымі думкамі. Бо калі б такіх сустрэч не было, то яны атрымалі б скажоную інфармацыю з боку ўладаў.
Ёсць адна тэма, якую мы ніколі не забываем. Гэта — свабодныя выбары. Нядаўна скончылі адну кампанію і ўступаем плаўна ў другую — кампанію парламенцкіх выбараў.
Ёсць пэўны час да лютага наступнага года, калі зноў будзе разглядацца пытанне пра кропкавыя санкцыі. Бо мала, што ёсць адліга, калі ўлады нечага брутальнага не робяць. Трэба, каб улады зрабілі і нешта пазітыўнае».
У Прадстаўніцтве Еўрасаюза ў Беларусі таксама паведамілі, што 7-9 снежня у Мінску працуе іншая дэлегацыя з Бруселя. Яна рыхтуе штогадовую праграму дзеянняў Еўрапейскага Саюза для Рэспублікі Беларусь. То бок гэта праграма супрацы з Беларуссю на 2016 год пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Дэлегацыю ўзначальвае Мацье Бускэ з Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»