В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Апублікавана даследаванне патэнцыялу салідарнасці ў беларускім грамадстве
Аўтары дакумента прыйшлі да высновы, што патэнцыял салідарнасці беларускага грамадства істотна ніжэйшы, чым патэнцыял салідарнасці ў грамадзянскай супольнасці.
Даследаванне выканана Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі (ЦЕТ) і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) на замову: Беларускага дома правоў чалавека ім. Барыса Звозскага, Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускага Хельсінкскага камітэта, Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend), Камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць», Беларускай асацыяцыі журналістаў і Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі.
На папярэднім этапе даследавання патэнцыялу салідарнасці ў арганізаванай грамадзянскай супольнасці Беларусі была зроблена выснова аб дастаткова нізкім узроўні яго салідарнасці.
У выніковым дакуменце адзначана, што грамадства ў цэлым аказалася яшчэ менш структураваным, яшчэ больш пасіўным, абыякавым у каштоўнасным дачыненні, менш зацікаўленым у абмеркаванні палітычных і грамадскіх тэм, больш замкнёным у коле міжасабовых адносін, чым меркавалі даследчыкі. Патэнцыял салідарнасці беларускага грамадства апынуўся істотна ніжэй, чым патэнцыял салідарнасці ў грамадзянскай супольнасці.
Кола патэнцыйнай салідарнасці беларускага грамадства фактычна замкнёна на сям’і і сябрах, беларусы не асабліва разлічваюць на салідарнасць з боку іншых груп і супольнасцей. Патэнцыял узаемнага даверу і салідарнасці насельніцтва ў адносінах да грамадскіх і дзяржаўных інстытутаў вельмі нізкі. Беларусы не давяраюць ім і не разлічваюць на іх дапамогу і падтрымку, гэта ў тым ліку азначае, што яны наўрад ці адгукнуцца на іх заклік аб падтрымцы ў выпадку неабходнасці.
Паводле даследчыкаў, праваабарончыя і іншыя грамадскія арганізацыі карыстаюцца даверам не больш чым чвэрці насельніцтва.
Дарэчы, грамадзянская супольнасць, у параўнанні з грамадствам у цэлым, характарызуецца больш высокім узроўнем інстытуцыйнага даверу. У той жа час, кола гэтай салідарнасці замкнёнае на калегах па «трэцім сэктары» і не распаўсюджваецца нават на роднасныя грамадскія сектары тэрытарыяльных (суседзкіх) супольнасцей і царкоўных абшчын. Узровень даверу грамадзянскай супольнасці дзяржаўным інстытутам яшчэ больш нізкі, чым у насельніцтва ў цэлым.
Гл. поўны тэкст даследавання «Патэнцыял салідарнасці ў беларускім грамадстве»
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»