Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Не магло быць такой лічбы, якая была агучана Цэнтравыбаркамам (Відэа)
Ён дбае пра ўсё і пра ўсіх, а таму карыстаецца даверам у грамадстве. Гэткі партрэт кіраўніка Беларусі зацята ствараюць дзяржаўныя медыя. У выніку, і прэзідэнцкія выбары могуць падацца простаю фармальнасцю: маўляў, хто ж, калі не ён?
Гэта — афіцыйныя вынікі апошніх выбараў: 83,5% — падтрыманне Аляксандра Лукашэнкі, наступная — Таццяна Караткевіч з чатырма цэлымі чатырма дзясятымі адсотка галасоў.
Паводле ж снежаньскага апытання Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, дзейны кіраўнік краіны набірае ўсяго крыху больш за палову галасоў выбарцаў, ягоная найбліжэйшая канкурэнтка Таццяна Караткевіч — больш за 22%.
«Гэтая лічба сацыялагічнага апытання, яна бліжэйшая да праўды. Бо не магло быць такой лічбы, якая была агучана Цэнтравыбаркамам. Нават калі толькі адбыліся выбары, шмат хто з аналітыкаў гіпатэтычна прымяраў пэўную арыфметыку рэжыму, якім чынам гэтая лічба вылічвалася», — зазначае філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Паводле даследавання НІСЭПД, у выпадку, калі б наступныя выбары адбыліся ўжо заўтра, за дзейнага кіраўніка Беларусі ўвогуле галасавала б усяго траціна (33,3%) апытаных, пры гэтым, у параўнанні з вераснем, на паўтары адсоткі знізіўся давер да Лукашэнкі. Разам з тым, росту гатовасці грамадства да перамен няма, больш за палову (55,4%) апытаных — за тое, каб усё заставалася, як ёсць.
«Народ проста не верыць, пры тым, што яму не падабаецца цяперашняя ўлада, якая ўсё болей залазіць у кішэню, ён не верыць, што неяк можна зрушыць гэты маналіт з месца. Лукашэнка па-свойму давёў да дасканаласці вось гэтую сістэму з сілавым кулаком, з прапагандай і безальтэрнатыўнасцю», — мяркуе палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.
Зафіксавала даследаванне НІСЭПД і рэкордна нізкую долю тых, хто выступае за інтэграцыю з Еўрасаюзам — 19,8%. Таксама толькі кожны пяты апытаны лічыць далучэнне Расіяй Крыму акупацыяй, а аперацыю ў Сірыі — умяшальніцтвам Крамля не ў свае справы, і толькі 15% адмоўна ставяцца да ідэі «русского міра».
«Нажаль, гэта такі тэрмаядравы эфект расійскай прапаганды, найперш праз тэлеканалы. Яны вяшчаюць на Беларусь фактычна бесперашкодна. Тут, так бы мовіць, улады не фільтруюць базар. І не таму, што яны не разумеюць гэтай небяспекі, а таму што страшна зачапіць Крэмль», — падсумоўвае Аляксандр Класкоўскі.
Тым не менш, прыхільнікаў саюза з Расіяй, паводле даследавання, таксама паменела: цяпер такіх менш за трыццаць адсоткаў (29,7%). Як адзначаюць эксперты, шмат хто адчувае каштоўнасць суверэнітэту, і каб зацягнуць Беларусь у нейкі больш шчыльны саюз, патрэбныя важкія аргументы. Такіх аргументаў не мае ні Лукашэнка, ні Крэмль.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»