В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Апублікавана даследаванне патэнцыялу ўзаемадзеяння моладзевых арганізацый
Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі прэзентаваў даследванне «Патэнцыял узаемадзеяння моладзевых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у вырашэнні агульных задач».
Аўтары працы — даследчыкі Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі: Андрэй Ягораў, Алёна Зуйкова, Вольга Лашкевіч, Андрэй Шутаў і Святлана Анташкевіч.
Аўтары даследавання звярнулі ўвагу на структуру моладзевага сектара, яго геаграфію, рэсурсы, лідэрства ў моладзевым сектары, рамачныя ўмовы існавання моладзевых арганізацый, моладзевую палітыку і фактары, якія ўплываюць на ўзаемадзеянне арганізацый.
Па выніках даследавання адзначаецца, што сектар моладзевых грамадскіх арганізацый — трэці па памеры сярод усіх грамадскіх арганізацый (складае 11% ад усіх арганізацый). У ім задзейнічана не менш за 300.000 чалавек. Аднак удзел моладзі не з’яўляецца актыўным: толькі каля 15% маладых людзей уваходзяць у моладзевыя асацыяцыі, з іх толькі чвэрць удзельнічае ў жыцці арганізацый актыўна. Моладзевыя арганізацыі амаль не бачныя ў публічнай прасторы, а іх дзейнасць часта не адпавядае сапраўдным патрэбам моладзі. Даследчыкі рэкамендуюць моладзевым арганізацыям лепш вывучыць сваю мэтавую аўдыторыю і знайсці адказ на пытанне, на якіх падставах павінны будавацца прапановы, адрасаваныя іх мэтавай групе.
Вельмі нізкай з’яўляецца актыўнасць рэгіянальных моладзевых арганізацый. Больш за палову моладзевых арганізацый зарэгістравана ў сталіцы і абласных гарадах (61% і 20%, адпаведна), у той час, калі ў рэгіёнах зарэгістравана, у сярэднім, ад 1% да 4% арганізацый. Беларускім арганізацыям параілі больш інтэнсіўна працаваць у рэгіёнах, асабліва невялікіх гарадах і ў сельскай мясцовасці.
Даследчая каманда правяла вялікую працу па вызначэнні патэнцыялу ўзаемадзеяння моладзевых арганізацый: на падставе шматлікіх крыніц склала спіс існуючых моладзевых арганізацый, правяла ацэнку супрацоўніцтва паміж імі, прааналізавала ўяўленні чальцоў моладзевых арганізацый і іх асяроддзя, ацаніла магчымасць і сэнс супрацоўніцтва, сыходзячы з місій, мэтаў і задач моладзевых арганізацый, а таксама пералічыла перашкоды і стымулы для развіцця супрацоўніцтва.
Сярод іншага аўтары даследавання паспрабавалі ацаніць патэнцыял мабілізацыі моладзевых арганізацый для сумеснага вырашэння праблем. Для гэтага было праведзена апытанне па вызначэнні арганізацый-лідэраў сектара і персанальнага лідэрства. Было высветлена, што ў моладзевым сектары адсутнічаюць ярка выражаныя лідэры. Аднак падчас даследвання былі абазначаныя ўзлавыя арганізацыі і яркія асобы, здольныя кансалідаваць арганізацыі ў рамках сектара.
Даследчая каманда рэкамендуе беларускім моладзевым арганізацыям звярнуць увагу на тое, што ніхто з аўтарытэтных людзей сярод моладзевых арганізацый не ў стане сёння паўплываць на працэсы кансалідацыі самастойна — сфера ўплыву кожнага з іх вельмі абмежавана. Але калектыўныя дзеянні аўтарытэтных у моладзевым сектары людзей могуць быць эфектыўнымі і здольныя стымуляваць працэсы аб’яднання.
Пазітыўна паўплываць на патэнцыял узаемадзеяння моладзевых арганізацый для вырашэння агульных задач можа, у прыватнасці, агульнасць місіі, блізкае разуменне мэтаў супрацоўніцтва, добрыя персанальныя адносіны паміж лідэрамі і актывістамі сектара.
Пры ацэнцы ўзаемадзеяння моладзевых арганізацый звярталася ўвага на тое, з кім арганізацыі сутыкаюцца па-за сектарам. Сярод іншых пунктаў варта адзначыць, што моладзевыя арганізацыі выказваюць жаданне больш узаемадзейнічаць з дзяржаўнымі органамі. Аднак праз палітызацыю моладзевай палітыкі дзяржавы, праблемы ва ўзаемаадносінах з дзяржавай узнікаюць нават у «лаяльных» арганізацый.
Аўтары даследавання лічаць, што здольнасць уплываць на рамачныя ўмовы і палітыкі ў сферы працы з моладдзю на сённяшні дзень выходзіць за рамкі магчымасцей моладзевых арганізацый, і адзначаюць, што такая праца магчыма толькі ў межах больш буйных кааліцый і шырокага ўзаемадзеяння з іншымі кластэрамі арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Але варта ўлічваць той факт, што сёння ўплыў на дзяржаўную палітыку з мэтай паляпшэння становішча моладзевых арганізацый не з’яўляецца прыярытэтным накірункам для штодзённай дзейнасці арганізацый (у адрозненне ад тэарэтычных уяўленняў і разумення неабходнасці уплыву на рамачныя ўмовы, на практыцы дзейнасці і супрацоўніцтва моладзевых арганізацый гэтыя дзеянні хутчэй выключэнне). Моладзевыя арганізацыі сканцэнтраваныя на вырашэнні ўласных вузкіх задач і праблем, рашэнне агульных для сектара задач з’яўляецца для іх другасным прыярытэтам.
Вырашэнне гэтых праблем даследчыкі бачаць ва ўключэнні пытанняў паляпшэння сацыяльна-палітычных умоў для сектара ў павестку дня супрацоўніцтва моладзевых арганізацый праз агульную публічную камунікацыю. А для рэалізацыі патэнцыялу супрацоўніцтва на падставе агульных поглядаў на місію арганізацый і мэты супрацоўніцтва варта наладжваць камунікацыю праз рэгулярныя падзеі хутчэй непалітычнага характара (фестывалі, агульныя форумы, тэматычныя кампаніі). Але на гэтым нельга спыняцца, паколькі агульны сэнс узаемадзеяння бачыцца ў рэалізацыі місіі і агульных каштоўнасцей па прасоўванні інтарэсаў і абароне правоў моладзі.
З усімі вынікамі і рэкамендацыямі даследвання можна азнаёміцца на сайце Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацыі.
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»